28 сакавiка 2024, Чацвер, 11:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Людзі з'язджаюць і вяртацца не плануюць»

46
«Людзі з'язджаюць і вяртацца не плануюць»
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА VERGE.ZP.UA

Эміграцыя з Беларусі стала насіць масавы характар.

Індывідуальная прадпрымальніца з Бабруйска Святлана апавяла «Вечернему Бабруйску», як ёй жывецца апошнім часам:

– Апошнім часам насцярожвае сітуацыя ў горадзе. Толькі сярод маіх знаёмых некалькі чалавек з кастрычніка мінулага года з'ехалі з Беларусі і вяртацца не плануюць. Чалавек заўсёды шукаў лепшага жыцця, але цяпер гэта стала ў нас насіць масавы характар. У асноўным усе едуць у Чэхію, уладкоўваюцца на заводы і чакаюць моманту, калі змогуць перавезці туды сваю сям'ю. Гэта не толькі адток працоўных рэсурсаў – з'язджаюць людзі да 40 гадоў, у якіх дзеці ёсць або ў планах. Пра які дэмаграфічны пазітыў можна казаць? Таму ўсе гэтыя дадатковыя пастановы ўлады, накшталт магчымай даплаты нараджаць да 26 гадоў, нічога не памяняюць.

Цяпер таксама турбуе сітуацыя з «Беларусгуматэхнікай». Чаму ўсе заплюшчваюць вочы на банкруцтва бабруйскай прамысловасці? Няўжо ў нас няма эфектыўных эканамістаў і супрацоўнікаў вытворчасці, якія маглі б выпрацаваць эфектыўную пастанову? Бо становяцца банкрутамі не толькі прадпрыемствы – хутка можна ўжо будзе казаць пра банкруцтва горада.

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках