19 красавiка 2024, Пятніца, 3:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кітай адхіліў удзел у перамовах аб ДРСМД

4
Кітай адхіліў удзел у перамовах аб ДРСМД

Высокапастаўлены прадстаўнік КНР адказаў адмовай на прапанову канцлеркі Нямеччыны.

Кітай адхіляе магчымы ўдзел у перамовах па Дамове аб ліквідацыі ракет сярэдняй і малой далёкасці (ДРСМД). Пра гэта, выступаючы ў суботу, 16 лютага, на 55-й Мюнхенскай міжнароднай канферэнцыі па бяспецы, заявіў сябра Палітбюро ЦК КПК Ян Цзэчы, паведамляе dw.com.

У сваёй канцэпцыі ўзбраення Кітай арыентуецца «строга на патрэбы абароны». «Мы супраць шматбаковага падыходу да ДРСМД», - растлумачыў сваю пазіцыю Ян Цзэчы, які адказвае ў Кітаі за знешнепалітычныя пытанні.

Раней у той жа дзень федэральная канцлерка Нямеччыны Ангела Меркель (Angela Merkel) у сваім выступе на канферэнцыі ў Мюнхене заклікала Кітай далучыцца да дыялогу аб раззбраенні ў святле выхаду ЗША з ДРСМД. «Не толькі ЗША і Расея павінны весці перамовы ў гэтым пытанні, але і Кітай павінен да іх падключыцца», - заявіла кіраўніца нямецкага ўрада. Канцлерка ФРГ указала таксама на небяспеку развалу міжнародных палітычных і абарончых структур.

Страсці вакол ДРСМД

Дамова аб ліквідацыі ракет сярэдняй і малой далёкасці была падпісаная Міхаілам Гарбачовым і Рональдам Рэйганам у 1987 годзе. У 2014 годзе прэзідэнт ЗША Барак Абама ўпершыню на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў абвінаваціў Расею ў парушэнні ДРСМД у сувязі з выпрабаваннямі крылатай ракеты наземнага базавання 9М729. У сваю чаргу ў лістападзе 2018 года МЗС РФ выказаў папрок ЗША ў парушэнні ДРСМД шляхам размяшчэння ў Еўропе пускавых установак Mk-41 для кіраваных ракет.

2 лютага ЗША абвясцілі, што пачынаюць выхад з ДРСМД. Дзяржсакратар Майк Пампея растлумачыў, што дамова будзе скасаваная, «калі Расея не вернецца да поўнага прытрымлівання дамовы на працягу шасцімесячнага перыяду». У адказ прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін заявіў, што Расея люстрана адкажа на пастанову ЗША выйсці з ДРСМД і таксама прыпыняе ўдзел у дамове.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках