29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Залатога мядзведзя» Берлінале атрымаў фільм пра ізраільцяніна ў Парыжы

«Залатога мядзведзя» Берлінале атрымаў фільм пра ізраільцяніна ў Парыжы

У Бэрліне прайшла цырымонія ўручэння ўзнагарод 69-га міжнароднага кінафестывалю.

Галоўны прыз, «Залаты мядзведзь», па рашэнні журы на чале з актрысай Жульет Бінош дастаўся карціне ізраільскага рэжысёра Надава Лапіда «Сінонімы», паведамляе svoboda.org.

Герой фільма, малады ізраільцянін Ёаў (дэбютная роля Тома Мерсье) прыязджае ў Парыж і спадзяецца стаць французам, адрынуўшы мінулае, грамадзянства і нават родную мову - іўрыт. Фільм Надава Лапіда, збольшага аўтабіяграфічны, прапануе гледачу пытанні аб межах нацыянальнай ідэнтычнасці, касмапалітызме, патрыятызме і свабодзе волі. «Сінонімы» атрымалі таксама прыз журы кінакрытыкаў ФІПРЭССІ.

Другая прэмія, «Срэбны мядзведзь», дасталася драме Франсуа Азона «Міласцю божай». Яна заснавана на сапраўднай гісторыі Ліёнскага святара Бернара Прэйна, абвінавачанага ў гвалтаванні непаўналетніх. Яго ахвяры шмат гадоў захоўвалі маўчанне, і толькі ў 2017 годзе, пасля таго як бізнэсовец Аляксандр Герэн выступіў з абвінавачваннямі, гісторыя стала шырока вядомая і святар быў затрыманы. Франсуа Азон сустракаўся з ахвярамі Бернара Прэйна і выкарыстаў у сваёй карціне дакументальныя матэрыялы.

Узнагароду за лепшую рэжысёру атрымала Ангела Шанелек. У яе карціне «Я была дома, але...» расказаная гісторыя маладой удавы, напуджанай неўтаймаванасцю сына-падлетка.

69-й Бэрлінскі кінафестываль завершыцца 17 лютага.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках