25 красавiка 2024, Чацвер, 3:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тадэвуш Кандрусевіч выступіў з пропаведдзю аб трагедыі ў Стоўбцах

Тадэвуш Кандрусевіч выступіў з пропаведдзю аб трагедыі ў Стоўбцах
ТАДЭВУШ КАНДРУСЕВІЧ
ФОТА: TUT.BY

Арцыбіскуп звярнуўся да гэтай тэмы падчас службы ў Чырвоным касцёле.

Кіраўнік Рымска-каталіцкага касцёла ў Беларусі, арцыбіскуп Менска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч у нядзелю падчас ранішняй службы ў касцёле святых Сымона і Алены зноў успомніў пра трагедыю, якая адбылася тыдзень таму ў Стоўбцах, паведамляе «Радыё Свабода».

«Трэба знайсці прычыны гэтай жудаснай трагедыі. Цяпер вінавацяць адзін аднаго, старшыню райвыканкама, міністра адукацыі, настаўнікаў. Але трагедыя ў іншым. Неабходна знайсці прычыну таго, чаму чалавек падняў руку на іншага чалавека», - сказаў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, звяртаючыся да вернікаў Чырвонага касцёла.

Каб не адбывалася такіх трагедый, Кандрусевіч заклікаў «вярнуцца да хрысціянскіх каштоўнасцяў і будаваць жыццё паводле хрысціянскіх духоўных законаў».

Кіраўнік каталіцкай царквы ў Беларусі ўжо другі раз каментуе трагічны выпадак у Стоўбцах. На наступны дзень пасля здарэння ён напісаў:

«Тры пакаленні атэізацыі не прайшлі дарма. У выніку гэтага працэсу чалавек адарваўся ад каранёў духоўнага жыцця - Евангелля і вучэння Касцёла».

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках