16 красавiка 2024, aўторак, 8:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Reuters: Расейскі «Газпрамбанк» замарозіў рахункі венесуэльскай PDVSA

6
Reuters: Расейскі «Газпрамбанк» замарозіў рахункі венесуэльскай PDVSA

Банк замарозіў рахункі венесуэльскага нафтавага канцэрна, каб мінімізаваць пагрозу трапляння пад санкцыі ЗША.

Кіраўніцтва расейскага «Газпрамбанка» прыняло пастанову замарозіць рахункі венесуэльскага дзяржаўнага нафтавага канцэрна Petróleos de Venezuela SA (PDVSA). Пра гэта ў нядзелю, 17 лютага, са спасылкай на ўласныя крыніцы ў банку, паведаміў DW са спасылкай на агенцтва Reuters.

«Рахункі PDVSA цяпер замарожаныя. Як вы разумееце, аперацыі з імі нельга праводзіць», - заявіла крыніца.

Паводле звестак агенцтва, «Газпрамбанк» мае намер гэтым крокам мінімізаваць рызыку трапляння пад санкцыі з боку ЗША. У кіраўніцтве банка не адказалі на запыт Reuters.

Санкцыі ЗША супраць кіраўніцтва Венесуэлы

28 студзеня міністр фінансаў ЗША Стывен Мнучын паведаміў пра ўвядзенне санкцый у дачыненні да нафтавага сектара Венесуэлы. Абмежаванні былі ўведзеныя для таго, каб не даць магчымасці распараджацца прыбыткам ад продажу нафты дыктатару лацінаамерыканскага дзяржавы Нікаласу Мадуру. ЗША і яшчэ 52 краіны свету прызнаюць легітымнасць часовага прэзідэнта краіны Хуана Гуайдо.

9 лютага Reuters паведаміла, што PDVSA адкрыў рахунак у расейскім «Газпрамбанку», каб абысці санкцыі ЗША. Паводле інфармацыі крыніцы агенцтва, канцэрн накіраваў ліст сваім супольным прадпрыемствам аб тым, што прыбытак ад продажу нафты неабходна накіроўваць на рахунак у Расеі. Акрамя таго, агенцтва працытавала ліст віцэ-прэзідэнта PDVSA ў фінансавых пытаннях Фернанда дэ Кінталя. У дакуменце, датаваным 8 лютага, ён згадваў «новыя банкаўскія інструкцыі ў здзяйсненні аплаты».

10 лютага «Газпрамбанк» зняпраўдзіў інфармацыю Reuters. «У рамках узаемадзеяння з некалькімі расейскімі кампаніямі - кліентамі банка ў групе «Газпрамбанка» некалькі гадоў таму таксама былі адкрытыя рахункі PDVSA», - распавёў прадстаўнік фінансавага інстытута расейскага агенцтва РБК, адзначыўшы пры гэтым, што «ніякія новыя рахункі не адкрываліся і не плануюцца банкам да адкрыцця».

Reuters у сваю чаргу нагадвае, што расейскі банк ужо некалькі гадоў вядзе рахункі PDVSA. У 2013 годзе венесуэльскі канцэрн абвясціў, што падпісаў угоду з «Газпрамбанкам» на 1 млрд даляраў, якія будуць накіраваныя на фінансаванне супольнага прадпрыемства Petrozamora. З паведамленняў крыніцы агенцтва, рахункі Petrozamora таксама былі замарожаныя.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках