28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Волкер заявіў аб узятай РФ паўзе на перамовах што да Украіны

2
Волкер заявіў аб узятай РФ паўзе на перамовах што да Украіны
КУРТ ВОЛКЕР

РФ адмаўляецца што-небудзь распачынаць для ўрэгулявання сітуацыі на Данбасе падчас выбараў ва Украіне.

Спецпрадстаўнік ЗША ў пытаннях Украіны Курт Волкер заявіў, што «фактычна» Расея ўзяла паўзу і не жадае ўдзельнічаць у перамовах ва ўрэгуляванні ва Украіне да заканчэння выбараў прэзідэнта, паведамляе «Інтэрфакс-Украіна».

Пра гэта Волкер сказаў на палях Мюнхенскай канферэнцыі ў бяспецы.

«Мы заўсёды за тое, каб сустрэцца і пагаварыць. Расея не выяўляе ніякай цікавасці або прагрэсу ў гэтым пытанні. Фактычна яны сказалі, што не жадаюць нічога рабіць падчас прэзідэнцкіх выбараў», - сказаў Волкер.

Спецпрадстаўнік таксама прызнаў, што менскія пагаднення не працуюць належным чынам. «Яны ніколі не працавалі добра, бо Расея адмаўлялася іх імплементаваць. Ніколі не было спынення агню, адводу цяжкага ўзбраення або супрацоўніцтва ў гэтым пытанні», - растлумачыў ён.

Выбары прэзідэнта Украіны адбудуцца 31 сакавіка.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках