25 красавiка 2024, Чацвер, 12:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Чэлябінску на мітынг за выбары выйшлі сотні чалавек

1
У Чэлябінску на мітынг за выбары выйшлі сотні чалавек
ФОТА З САЙТА NEWTIMES.RU

Жыхары Чэлябінска патрабуюць вярнуць наўпроставыя выбары мэра горада.

Блізу 250 чалавек выйшлі на ўзгоднены мітынг за вяртанне наўпроставых выбараў мэра Чэлябінска, паведамляе "Інтэрфакс" са спасылкай на гарадскую адміністрацыю. Арганізатары, у сваю чаргу, заяўляюць, што ў мітынгу ўдзельнічала блізу сямісот чалавек. Пры гэтым заяўку яны падавалі на дзве тысячы ўдзельнікаў.

Ініцыятарамі акцыі выступілі некалькі гарадскіх грамадскіх рухаў. Іх падтрымалі рэгіянальныя аддзяленні партый "Яблык", "Справядлівая Расія", "Парнас", "Аб'яднаная камуністычная партыя", а таксама актывісты руху "Адкрытая Расія".

Дэпутатка заканадаўчага сходу Чэлябінскай вобласці Вольга Мухамяцьярава распавяла з трыбуны аб тым, што разам з калегамі рыхтуе законапраект, які прапануе вярнуць наўпроставыя выбары мэра Чэлябінска. Цяпер жыхары горада выбіраюць толькі дэпутатаў раённых саветаў. Потым дэпутаты без узгаднення з выбаршчыкамі фармуюць гарадскую думу, дума фармуе камісію ў выбарах мэра, камісія адбірае кандыдатаў, а на фінальным этапе дэпутаты зацвярджаюць мэра.

Як заявіла Мухамяцьярава, "ад кіраўніка горада да простых людзей - тры лініі абароны". З яе слоў, "калі ў эканоміцы ўсё было добра - партыя ўлады не баялася выбараў, у яе сапраўды было шмат прыхільнікаў. Цяпер людзі бачаць, што сітуацыя пагаршаецца, і хочуць самі ўплываць на пастановы, якія прымаюцца, але ўлада, наадварот, адсоўвае людзей ад выбараў, што з'яўляецца парушэннем канстытуцыйных правоў".

Апошні раз чалябінцы выбіралі мэра наўпроставым галасаваннем у 2009-м годзе. Найбліжэйшыя выбары кіраўніка горада, а фактычна - ягонае прызначэнне дэпутатамі, адбудуцца 26 лютага. На гэты момант конкурсная камісія атрымала заяўкі ад 16 кандыдатаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках