19 красавiка 2024, Пятніца, 3:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Стан атручанага «Навічком» Сяргея Скрыпаля пагоршыўся

11
СМІ: Стан атручанага «Навічком» Сяргея Скрыпаля пагоршыўся
СЯРГЕЙ СКРЫПАЛЬ
АРХІЎНЫЯ ФОТА

Медыкі асцерагаюцца, што ён наўрад цалкам адновіцца пасля атручвання нэрвова-паралітычным рэчывам.

Стан здароўя былога расейскага выведніка Сяргея Скрыпаля, атручанага нэрвова-паралітычным рэчывам «Навічок», пагоршыўся, паведамляе The Sunday Times.

Паводле інфармацыі крыніц, 67-гадовы Сяргей Скрыпаль знаходзіцца пад наглядам лекараў. Медыкі асцерагаюцца, што ён наўрад калі-небудзь цалкам адновіцца пасля атручвання «Навічком», які пашкоджвае нэрвовую сістэму.

«У яго пагоршыўся стан здароўя. Ён атрымлівае медыцынскую дапамогу дома», - паведаміла інфармаваная крыніца ў выведцы.

Суразмоўца ўдакладніў, што лекары не могуць прагназаваць наступствы атручвання «Навічком», бо амаль нічога невядома пра ўплыў, які робіць атрута ў доўгатэрміновай перспектыве.

Нагадаем, што 4 сакавіка 2018 года былога расейскага агента Сяргея Скрыпаля і ягоную дачку Юлію атруцілі нэрвова-паралітычным рэчывам «Навічок» у брытанскім Солсбэры.

Брытанская паліцыя мяркуе, што Скрыпалі ўпершыню даткнуліся да нэрвова-паралітычнага рэчыва дома - атруту распылілі на ручку ўваходных дзвярэй.

Правёўшы некалькі тыдняў у непрытомным стане, Сяргей і Юлія Скрыпалі ачомаліся. Юлію выпісалі са шпіталя ў красавіку 2018 года, Сяргея - у траўні 2018 года.

Паводле звестак Лондана, за атручваннем Скрыпалёў стаіць Расея, а выканаўцамі злачынствы выявіліся афіцэры ГРУ.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках