25 красавiка 2024, Чацвер, 11:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Францыі завялі 140 крымінальных спраў супраць паліцэйскіх

4
У Францыі завялі 140 крымінальных спраў супраць паліцэйскіх

Праваахоўнікаў вінавацяць у выкарыстанні сілы падчас акцый «жоўтых камізэлек».

У Францыі распачалі 140 спраў у дачыненні да магчымага выкарыстання празмернай сілы супраць дэманстрантаў падчас акцый пратэсту руху "жоўтых камізэлек". Пра гэта паведамляе rbc.ua са спасылкай на BFM TV.

Паводле слоў дзяржсакратара Міністэрства ўнутраных спраў Францыі Ларана Нуньеса, Генеральная інспекцыя Нацыянальнай паліцыі завяла 140 спраў аб перавышэнні абавязкаў работнікамі паліцыі падчас акцый руху "жоўтых камізэлек".

"140 расследаванняў вядзецца паводле падазрэння ў гвалце з боку паліцыі. Пры гэтым кожны раз, калі кажуць пра гвалт з боку праваахоўнікаў, мы бачым, што дзеянні супрацоўнікаў паліцыі былі сувымерныя надзвычай агрэсіўным нападам з боку хуліганаў", - заявіў Нуньес.

Нагадаем, што сёння, 17 лютага, у Парыжы ўдзельнікі руху "жоўтых камізэлек" пачалі марш пратэсту ад Трыумфальнай аркі да Марсавага поля.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках