16 красавiка 2024, aўторак, 14:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літва заклікала партнёраў з ЕЗ узмацніць барацьбу з расейскай прапагандай

1
Літва заклікала партнёраў з ЕЗ узмацніць барацьбу з расейскай прапагандай
ЛІНАС ЛІНКЯВІЧУС
ФОТА: IQTV

Лінас Лінкявічус выказаўся ў падтрымку жорсткай санкцыйнай палітыкі ў дачыненні да Масквы.

Партнёрам Вільні ў Еўрапейскім Звязе варта прыкладаць больш намаганняў для барацьбы з расейскай прапагандай. Пра гэта кіраўнік МЗС Літвы Лінас Лінкявічус заявіў у інтэрв'ю газеце Neue Osnabrücker Zeitung, апублікаваным у панядзелак, 18 лютага, паведамляе dw.com.

Еўропа павінна больш старанна рыхтавацца да адбіцця інфармацыйнай вайны з Расеі, падкрэсліў ён.

На думку міністра, Захад "па-ранейшаму недаацэньвае інфармацыйны ўплыў Расеі". Было б наіўна меркаваць, "што толькі ўсходнееўрапейскія дзяржавы знаходзяцца пад дырэктыўным або ўскосным уздзеяннем Масквы", адзначыў Лінкявічус. Хлусня з'яўляецца "моцнай зброяй", калі выкарыстоўваць яе правільна і ў шырокіх маштабах, дадаў ён.

Кіраўнік МЗС Літвы выказаўся ў падтрымку жорсткай санкцыйнай палітыкі ў дачыненні да Расеі. Са слоў міністра, адсутнасць яснай пазіцыі наконт Расеі "правакуе паводзіны, які прыводзяць да новых ускладненняў".

У снежня 2018 года праваахоўныя органы Літвы заявілі пра раскрыццё сеткі асоб, "дзейнасць якіх нясе пагрозу бяспецы краіны". Пазней генеральны пракурор Літвы Эвалдас Пашыліс паведаміў аб правядзенні дасудовага расследавання выпадкаў шпіянажу на карысць Расеі, аднак не назваў дакладнай колькасці фігурантаў справы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках