25 красавiка 2024, Чацвер, 16:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністр абароны Польшчы: Расея ўзбройваецца за грошы еўрапейскіх партнёраў

13
Міністр абароны Польшчы: Расея ўзбройваецца за грошы еўрапейскіх партнёраў
МАРЫЮШ БЛАШЧАК
ФОТА: ADAM GUZ/EAST NEWS

Марыюш Блашчак узняў пытанне газаправода «Паўночны струмень-2» на Мюнхенскай канферэнцыі.

Супрацоўніцтва з хаўруснікамі і партнёрамі NATO, а таксама вайсковае супрацоўніцтва Польшчы і ЗША, у тым ліку і прапанова разгортвання сталых баз ЗША ў Польшчы, - гэта тэмы, якія падчас двухстаронніх перамоў закрануў міністр нацыянальнай абароны Польшчы Марыюш Блашчак на Мюнхенскай канферэнцыі бяспекі, паведамляе censor.net.ua. Кіраўнік Мінабароны Польшчы, сярод іншага, узняў пытанне газаправода "Паўночны струмень-2".

"Мы ўсе згодныя, што гэта сапраўдная пагроза для бяспекі Польшчы, Украіны, але і ўсёй Еўропы. Падчас сустрэчы з сэнатарамі (ЗША) я звярнуў увагу, што грошы, якія Расея атрымлівае ад продажу газу, робячы Еўропу залежнай, яна выдаткоўвае найперш на ўзбраенне. Гэта парадаксальная сітуацыя, калі за грошы партнёраў з захаду Еўропы Расея ўзбройваецца, а мы маем шукаць адказ на расейскае ўзбраенне і рабіць больш шчыльным супрацоўніцтва ў рамках NATO", - падкрэсліў міністр нацыянальнай абароны Польшчы.

Нагадаем, праект "Паўночны струмень-2" прадугледжвае будаўніцтва новай ніткі газаправода ад узбярэжжа Расеі праз Балтыйскае мора да Нямеччыны нароўні з ужо дзейным "Паўночным струменем". Яго магутнасць складзе 55 млрд кубамэтраў газу на год, даўжыня - больш за 1,2 тысячы км. Агульны кошт праекта ацэньваецца на 9,5 млрд еўраў. Паводле задумы, газаправод "Паўночны струмень-2" мае падвоіць аб'ёмы газу, які транспартуецца з Расеі ў Нямеччыну ў абыход Украіны і Польшчы. Плануецца, што газаправод мае пачаць пастаўкі газу па дне Балтыйскага мора з 1 студзеня 2020 года.

Супраціўнікі праекта - у тым ліку Польшча, краіны Балтыі, Украіна, Малдова, ЗША і Данія - сцвярджаюць, што "Паўночны струмень-2" павялічыць залежнасць ЕЗ ад "Газпрома", які ўжо пастаўляе ў ЕЗ блізу траціны аб'ёмаў газу. Польская ўлада хоча, каб Еўрапейская камісія падпарадкавала гэтую інвестыцыю заканадаўству Еўрапейскай Уніі. У выніку чаго "Паўночны струмень-2" можа стаць стратным для Газпрома.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках