25 красавiка 2024, Чацвер, 7:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лідэр РЭП у Віцебску: Якога пытання ні краніся - усё цяпер палітыка

1
Лідэр РЭП у Віцебску: Якога пытання ні краніся - усё цяпер палітыка
ГЕОРГ РАЗУМАЎ

Палітыка ўвайшла ва ўсе сфэры жыцця беларусаў.

Прафзвяз РЭП у Віцебскай вобласці мае некалькі буйных прафгруп: у Оршы, Полацку, Наваполацку, у самім Віцебску. Якія праблемы стаяць сёння перад арганізацыяй вобласці? Для сайта praca-by.info каментуе сітуацыю лідэр Віцебскага аддзялення прафзвязу РЭП Георгій Разумаў.

- Праблем стае. Пачнем з таго, што на прадпрыемства доступ для нас замкнёны. Таму мы вымушаны кантактаваць з калектывамі праз знаёмых, распаўсюджваць газэты. Гэта моцна абмяжоўвае магчымасці. Тым не менш, у Полацку і Наваполацку на сёння ёсць група з 23 чалавек, якая прадстаўляе буйныя прадпрыемствы. Можна сказаць, што ёсць пэўны ўплыў на працоўныя калектывы.

- Дзейнічае там і арганізацыя Свабоднага прафзвязу. З яго лідэрам Віктара Стукавым у нас склаліся добрыя, стваральныя стасункі. Але, на жаль, самы вялікі ўплыў на прадпрыемствах Полацка і Наваполацка мае адміністрацыя. Калі ўваходзіш у незалежны прафзвяз, то цябе могуць паставіць перад выбарам: хочаш, напрыклад, павысіць катэгорыю, тады выбірай: або сяброўства ў прафзвязе або павышэнне. Ціск з боку адміністрацыі канкрэтны. Свабодны прафзвяз нават адмовіўся ад выплаты складак праз бухгалтэрыю прадпрыемстваў.

- Ёсць і ўзроставая праблема. Большасць сябраў нашай арганізацыі - людзі немаладыя. Я сам у прафзвязе знаходжуся 30 гадоў, і пенсіянеры, з якімі мы пачыналі, усё больш адыходзяць, а моладзі прыходзіць мала. Праўда, цяпер з'явіліся кантакты праз інтэрнэт, і людзі цікавяцца: раз ваш прафзвяз незалежны - дапамажыце, дайце кансультацыю. Мы тлумачым, што кансультацыі, найперш, для сябраў прафзвязу РЭП, тады яны ахвочыя і ўступіць. І моладзь і старэйшых, вабяць цяпер канкрэтныя пытанні, юрыдычная дапамога.

- І тут мы маем праблему: юрыста няма, канторы таксама. Шмат якія пытанні даводзіцца разглядаць проста дома. Знайсці юрыста - вось што для нас цяпер самае важнае. Дапамога юрыстаў з Менска і з іншых гарадоў праблему не здымае. Пакуль яшчэ не звяртаюцца з пытаннямі аб «дармаедах», але неўзабаве, здаецца, пачнецца ціск на іх, і сітуацыя ўскладніцца яшчэ больш. Цяпер часта кажуць, што прафзвяз не мусіць займацца палітыкай. Я згодны, мы - не палітычная структура. Але якога пытання ні краніся, усё цяпер палітыка. Заробкі не выплачваюць - палітыка, як пражыць на тыя грошы, якія называюцца «мінімальным спажывецкім бюджэтам», - палітыка, праблемы з «дармаедамі» - таксама, вядома, палітыка. І гэтыя праблемы трэба развязваць.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках