23 красавiка 2024, aўторак, 21:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прамысловасць Расеі рэкордна ўпала

10
Прамысловасць Расеі рэкордна ўпала

Кожнае трэцяе прадпрыемства апрацоўчай прамысловасці скардзіцца на адсутнасць платаздольнага попыту.

Расейская эканоміка прадаўжае ляцець на адным, нафтагазавым крыле, у той час як галіны, не звязаныя са здабычай самай простай мінеральнай сыравіны, імкліва губляюць рэнтабельнасць і сціскаюцца пад ціскам росту падаткаў і падзення платаздольнага попыту, піша finanz.ru.

Студзень прынёс далейшае пагаршэнне сектару апрацоўкі расейскай прамысловасці, вынікае са звестак Расстата.

Пасля двух месяцаў стагнацыі фабрыкі і заводы, не звязаныя з сыравіннай трубой, зноў пачалі скарачаць вытворчасць. У гадавым вылічэнні яна ўпала на 1%, або максімальную велічыню са снежня 2017 года.

Прамысловасць агулам засталася ў плюсе - на 1,1% год да года. Зафіксаваны рост стаў мінімальным за апошнія 13 месяцаў і быў цалкам забяспечаны ўзмоцненай здабычай сыравіны. За месяц Расея выцягнула на паверхню з нетраў на 3,1% больш нафты, на 2,5% больш газу і на 4,6% больш каменнага вугалю.

«Асноўным фактарам тармажэння ў апрацоўчай прамысловасці прадаўжае заставацца адносна слабы спажывецкі попыт на фоне ўзмацнення падатковай нагрузкі і паскарэння інфляцыі ў студзені 2019 года», - тлумачыць галоўны аналітык ФК «Уралсіб» Аляксей Дзявятаў.

Кожнае чацвёртае прадпрыемства ацэньвае аб'ёмы выпуску як «ніжэйшыя за нармальныя», больш за траціну - 38% - скардзяцца на недастатковы платаздольны попыт унутры краіны; 17% канстатуюць пагаршэнне сітуацыі з уласнымі фінансавымі сродкамі, паказала снежаньскае даследаванне ВШЭ.

Апытанні топ-мэнэджараў паказваюць, што практычна паўгода растуць кошты - прычым як на «сваю» адгружаную прадукцыю, так і на «чужую» - сыравіну і матэрыялы, адзначае дырэктар Цэнтра кан'юнктурных даследаванняў ВШЭ Георгій Астапковіч.

У адказ на разгон інфляцыі праз новы ПДВ ЦБ РФ двойчы падняў ключавую стаўку (да 7,75% гадавых), і хутчэй за ўсё, пойдзе на яе далейшае падвышэнне, што напэўна прывядзе да сінхроннага падаражання крэдытаў для прамысловасці, у тым ліку інвестыцыйных, паказвае экспэрт.

Вырасце кошт іпатэкі, падвысяцца стаўкі і ў спажывецкіх крэдытах, што прывядзе да скарачэння попыту на тавары, якія вырабляюцца прамысловымі прадпрыемствамі, арыентаванымі на канчатковы попыт насельніцтва. А скарачэнне ўнутранага попыту, калі ў прадпрыемства няма магчымасці нарасціць экспартны складнік, практычна заўсёды прыводзіць да скарачэння вытворчасці, разважае Астапковіч.

Паколькі негатыўныя наступствы павелічэння падатковага цяжару выяўляюцца цягам значнага перыяду часу, тэндэнцыя да зніжэння тэмпаў росту прамысловай вытворчасці захаваецца ў найбліжэйшыя некалькі месяцаў, папярэджвае Дзявятаў: тэмпы росту прамысловай вытворчасці знізяцца да 1,1% у гэтым годзе, а ў 2020-2021 гадах прамысловасць будзе нарошчваць 1,3-1,4% штогод.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках