19 красавiка 2024, Пятніца, 1:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чым пагражае Газпрому газавая дырэктыва Еўразвязу

1
Чым пагражае Газпрому газавая дырэктыва Еўразвязу

Расейскаму манапалісту могуць забараніць выкарыстоўваць «Паўночны струмень-2» больш чым на палову.

Папраўкі ў газавую дырэктыву Еўрапейскага Звязу могуць забараніць расейскаму Газпрому выкарыстоўваць «Паўночны струмень-2» больш чым на палову, пакінуўшы іншую палову для патэнцыйных «трэціх асобаў», якія, магчыма, ніколі не з'явяцца. Пра гэта гаворыцца ў матэрыяле расейскага «Коммерсанта», піша liga.net.

Ухвалены тэкст паправак да газавай дырэктывы ЕЗ прадугледжвае, што ў «Паўночнага струменю-2» павінен быць незалежны ад Газпрома аператар (цяпер гэта на 100% структура манаполіі Nord Stream 2 AG), а да магутнасцяў павінны атрымаць доступ трэція асобы. Калі стварэнне незалежнага аператара можна рэалізаваць, то доступ трэціх асоб арганізаваць немагчыма, бо газ у расейскі канец трубы можа падаць толькі расейскі манапаліст як адзіная кампанія, якая мае права на яго экспарт, сцвярджае выданне.

Тэарэтычна Газпром можа развязаць праблему, калі газаправод атрымае выняткі з правілаў ЕЗ. Ухваленымі папраўкамі прапануецца, што Нямеччына, як краіна Еўразвязу, куды прыходзіць газаправод, можа ўкласці з Расеяй міжурадавае пагадненне аб такіх вынятках. Аднак на практыцы, як вынікае з тэксту паправак у газавую дырэктыву, такі шлях не абяцае поўнага поспеху. На практыцы гэта азначае, што Нямеччыне давядзецца заручыцца падтрымкай найбуйнейшых краін ЕЗ, як мінімум Францыі і Італіі, каб выняткі для «Паўночнага струменю-2» былі прынятыя, гаворыцца ў артыкуле.

Газпром ужо падаў сігнал аб тым, што кампанія ўлічвае магчымыя абмежаванні да «Паўночнага струменю-2» і думае аб новых газаправодах у Еўропу, якія дазволілі б адмовіцца ад украінскага транзітнага маршруту, адзначае выданне.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках