28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: Беларусь заўсёды будзе надзейным партнёрам ЕЗ

43
Лукашэнка: Беларусь заўсёды будзе надзейным партнёрам ЕЗ
ФОТА: РІА «НОВОСТИ»

Дыктатар сустрэўся з еўракамісарам Гюнтэрам Этынгерам.

Пра гэта Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з еўрапейскім камісарам у бюджэце і чалавечых рэсурсах Гюнтэрам Этынгерам, паведамляе карэспандэнт БелТА.

«Я хачу вас запэўніць, што Беларусь у дачыненні да сваіх суседзяў заўсёды прытрымліваецца вельмі ўзважанай і акуратнай палітыкі. Мы мяркуем, што суседзі ад бога, іх не выбіраюць, таму з імі трэба будаваць добрыя стасункі. Зыходзячы з гэтага, мы заўсёды будзем надзейным партнёрам Еўрапейскага Звязу, і за беларускі кірунак (амаль паўтары тысячы кіламетраў) вы можаце не турбавацца. Вядома ж, мы хочам, каб такія пачуцці былі ўзаемнымі», - сказаў Лукашэнка.

Лукашэнка заявіў, што стасункі паміж Беларуссю і Еўразвязам ва ўсіх сферах грунтуюцца на пэўных прынцыпах і развіваюцца ў пэўных кірунках. «Развіццю гэтых кірункаў служаць праграмы, якія мы з вамі прымаем, і праекты, якія рэалізуем. Апошнім часам значна павялічылася фінансаванне такіх праектаў з боку Еўрапейскага Звязу. Натуральна, што яны носяць узаемавыгадны характар. Давайце будзем рухацца ў гэтым кірунку», - cказаў ён.

Сёння ў еўракамісара запланаваныя таксама перамовы з прэм'ер-міністрам Сяргеем Румасам, міністрам фінансаў Максімам Ермаловічам і намеснікам міністра замежных спраў Алегам Краўчанкам. На сустрэчах бакі плануюць разгледзець развіццё палітычнага дыялогу і гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і ЕЗ, узаемадзеянне ў фінансавай і мытнай сферах. «Я рады гэтым перамовам і таму, што нам трэба будзе абмеркаваць», - падкрэсліў Гюнтэр Этынгер.

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках