16 красавiка 2024, aўторак, 19:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сямёра дэпутатаў Лейбарысцкай партыі Вялікай Брытаніі стварылі незалежную групу

1
Сямёра дэпутатаў Лейбарысцкай партыі Вялікай Брытаніі стварылі незалежную групу

Яны выходзяць са складу партыі.

Сем брытанскіх дэпутатаў выйшлі са складу Лейбарысцкай партыі на знак пратэсту супраць падыходу кіраўніка партыі Джэрэмі Корбіна да Brexit.

Пра гэта паведамляе «Европейская правда».

Корбін заявіў, што ён «расчараваны», што дэпутаты адчулі няздольнасць прадаўжаць працаваць над палітыкай, якая «натхняла мільёны» на выбарах 2017 года.

Дэпутаты не ствараюць новую палітычную партыю - яны будуць працаваць у парламенце як незалежная група.

Адзін з іх, Майк Гейпс, заявіў, што «ўсё больш становіцца зразумела, што вядучыя асобы ў кіраўніцтве партыі не хочуць спыняць Brexit».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках