28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Легендарныя скарбы, якія бясследна зніклі

8
Легендарныя скарбы, якія бясследна зніклі

Адзін з іх - Крыж Ефрасінні Полацкай.

Гэтыя скарбы ўважаюцца за згубленыя назаўжды. Напэўна, нейкія з іх існавалі толькі ў легендах. Але іх пошукі прадаўжаюцца, піша delfi.lv. Можа быць, ім наканавана скончыцца поспехам?

Святы Грааль

Святы Грааль - рэліквія, пра якую распавядаюць кельцкія і нармандскія легенды. Гэты келіх стаяў перад Ісусам на стале падчас Апошняй вячэры, а пасля распяцця ў яго сабралі кроў з ран укрыжаванага Хрыста. Святы Грааль дарма шукалі легендарныя рыцары Круглага стала. Згодна з паданнем, той, хто вып’е са святой чары, атрымае адпушчэнне грахоў і здабудзе неўміручасць. Зразумела, што пошукі прадаўжаюцца і сёння.

Скарбы нібелунгаў

Знакаміты сярэднявечны нямецкі эпас «Песня пра нібелунгаў» - не проста паэма, у якой пераможцу дракона, высакароднага Зігфрыда забівае падступны Хаген. Зігфрыд страціў жыццё, а разам з ім і легендарныя скарбы нібелунгаў - калёсы, нагружаныя золатам. Хаген нібыта ўтапіў іх у Рэйне. «Золата Рэйна» шукаюць дагэтуль.

Скарбы ордэна тампліераў

Рыцары магутнага ордэна тампліераў загінулі ў засценках і былі спаленыя, як і Вялікі Магістр ордэна, у самым пачатку XIV стагоддзя. Кароль Філіп Прыгожы хацеў знішчыць тампліераў і займець іх незлічоныя скарбы. А золата і срэбра ўдалося выратаваць, калі тампліераў сталі арыштоўваць. Што адбылося з гэтымі скарбамі? Існуе некалькі гіпотэз. Але скарбы не знойдзеныя дагэтуль.

Золата Раманавых

Да 1914 года залаты запас Расейскай імперыі быў самым буйным у свеце. Цягам 1915-1918 гадоў яго некалькі разоў эвакуявалі ў розныя гарады. Частка трапіла да бальшавікоў, частка - да Калчака, нешта прапала, штосьці пайшло ў замежныя банкі... 35 мільёнаў рублёў з залатога запасу бальшавікі перавозілі з Іркуцка. Лёс гэтага цягніка невядомы. Легендарны груз можа знаходзіцца на дне Байкала.

Янтарны пакой

У пачатку XVIII стагоддзя прускі кароль Фрыдрых Вільгельм I падарыў бурштынавы пакой расейскаму імператару Пятру I. У гады Другой сусветнай вайны жаўнеры вермахта дэмантавалі яго і вывезлі ў Кёнігсберг, дзе ён бясследна знік: ці згарэў падчас бамбаванняў, ці дзесьці схаваны. Яго лёс застаецца загадкай. На здымку: рэканструяваны Янтарны пакой у Екацярынінскім палацы ў горадзе Пушкіне.

Крыж Ефрасінні Полацкай

У 1161 годзе на замову князёўны Ефрасінні Полацкай быў выраблены напрастольны крыж з кіпарыса, упрыгожаны золатам, срэбрам і каштоўнымі камянямі. Ён перажыў мноства міжусобіц, нашэсце Напалеона ў 1812 годзе, рэвалюцыю, але ў 1941 году бясследна знік. Знайсці яго не ўдалося. Беларускія майстры аднавілі крыж ужо ў наш час.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках