25 красавiка 2024, Чацвер, 4:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Rzeczpospolita: Польшча будзе выдаваць датацыі на куплю электрамабіляў

1
Rzeczpospolita: Польшча будзе выдаваць датацыі на куплю электрамабіляў
TESLA MODEL X
ФОТА: CHARTER97.ORG/ІВАН МЯЖУЙ

Міністэрства энэргетыкі падтрымае пакупнікоў электрамабіляў.

Газета Rzeczpospolita піша пра планы польскага ўрада, звязаныя з выдачай датацый на куплю электрамабіляў, паведамляе «Радыё Польшча».

«На такія датацыі могуць разлічваць органы самакіравання і фірмы, у тым ліку дылеры. Пакупнікі электрамабіляў маюць адчувальныя льготы, аднак, яны абавязаныя ездзіць на гэтых аўтамабілях не менш за два гады», - піша газета.

Эканамічны аглядальнік Адам Вазьняк падкрэслівае, што пасля шматлікіх і не вельмі канкрэтных заяў урада, якія тычацца пастаноў у галіне электрамабільнасці, Міністэрства энэргетыкі Польшчы прадэманстравала праект, у якім упершыню ўтрымліваецца сума датацый для пакупнікоў электрамабіляў. Яна можа дасягаць 30% агульнага кошту, пры гэтым не павінна перавышаць 36 тысяч злотых (блізу 9000 еўраў) за адзін аўтамабіль. Калі аўтамабіль будзе служыць перавозкам як грамадскі транспарт, то сума датацыі ўзрасце да 150 тысяч злотых (амаль 37500 еўраў).

А для аўтамабіляў з газавым або вадародным рухавіком - 75 тысяч злотых (блізу 18 750 еўраў). Датацыі павінны быць фінансаваныя з адмысловага Фонду экалагічнага транспарту. Гэты ўрадавы праект прадстаўлены для грамадскіх кансультацый, - піша газета.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках