29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фанаты менскага «Дынама» вернуцца на трыбуны

Фанаты менскага «Дынама» вернуцца на трыбуны

Заўзятары менчукоў знялі забарону на наведванне фан-сектара каманды.

Фанаты менскага «Дынама» знялі забарону на наведванне фан-сектара каманды на матчах.

«Не за гарамі новы сезон, у якім усе мы будзем сачыць і перажываць за выступамі Вялікага і Магутнага клуба - «Дынама» Менск!

Перад пачаткам новага футбольнага года мы абвяшчаем, што здымаем забарону на наведванне фан-сектара Дынама. Байкот быў абвешчаны праз несправядлівую і сфабрыкаваную пасадку нашага сябра і брата, і як толькі ён выйдзе на волю, байкот будзе завершаны. Абвяшчаючы яго, мы не вылучалі ніякіх патрабаванняў, таму што ў нас няма ілюзій наконт таго, што людзі нешта вырашаюць у гэтай краіне, але і заставацца ў баку ад бязмежжа мы таксама не маглі.

Таму, усе, хто любіць і падтрымлівае «Дынама» Менск, вы мае права хадзіць на сектар на хатніх і выязных матчах, але памятайце, што нічога не памянялася ў лепшы бок, а вы аўтаматычна трапляеце ў чорныя спісы сілавікоў толькі таму, што вы любіце футбол. Нядаўняя справа супраць фанатаў «Тарпеда» гэта чарговым разам пацвярджае.

Памятаеце, усе мы самі ў адказнасці за сваю свабоду і бяспеку!

Усім сваім, хто вымушаны пакінуць наведванне сектара, мы традыцыйна кажам «браты, не губляйцеся, на сувязі!»

Толькі «Дынама»! Толькі Менск! - гаворыцца ў паведамленні фан-групы менскага «Дынама».

У лістападзе 2016 года сілавікі затрымалі аднаго з бачных фанатаў менскага «Дынама» Віталя па мянушцы Пума. У траўні 2017 года Менскі абласны суд прысудзіў заўзятара да 2,4 гадоў пазбаўлення волі. Дзеянні праваахоўных органаў абурылі ультрас, якія лічаць Пуму невінаватым. Тады фанаты абвясцілі байкот усіх матчаў «Дынама» на тэрыторыі Беларусі на нявызначаны тэрмін.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках