25 красавiка 2024, Чацвер, 10:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп выступіць з прамовай у падтрымку лідара апазіцыі Венесуэлы

Трамп выступіць з прамовай у падтрымку лідара апазіцыі Венесуэлы
ДОНАЛЬД ТРАМП

Прэзідэнт ЗША папярэдзіць пра «небяспеку сацыялізму» ў прамове пра сітуацыю ў Венесуэле.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп папярэдзіць пра «небяспеку сацыялізму» ў сваёй прамове ў падтрымку лідара венесуэльскай апазіцыі Хуана Гуайдо, якога ЗША прызналі часовым прэзідэнтам гэтай паўднёваамерыканскай краіны, паведамляе «Голос Америки».

Як паведамляюць у Белым доме, у панядзелак Трамп выступіць з прамовай у Міжнародным універсітэце Фларыды, які размешчаны ў раёне Маямі, дзе пражывае найбуйнейшая венесуэльская абшчына ў ЗША.

Хоць Трамп адмаўляецца выключыць магчымасць вайсковага ўмяшання ў Венесуэле, кіраўнік Камітэта міжнародных стасункаў Палаты прадстаўнікоў, дэмакрат Эліёт Энгель, падчас слухання на мінулым тыдні заявіў, што заканадаўцы такую меру не падтрымаюць.

Тым часам у калумбійскі горад Кукута ў суботу прыбылі тры амерыканскія вайсковыя транспартныя самалёты з гуманітарнай дапамогай для венесуэльцаў. На мяжы ўжо знаходзяцца тоны прадуктаў харчавання і медыкаментаў, якія чакаюць дастаўкі ў краіну.

Гуманітарная дапамога, адпраўленая ЗША і многімі іншымі краінам, пакуль не дастаўлена ў Венесуэлу і знаходзяцца ў Калумбіі, Бразіліі і Кюрасао.

Нікалас Мадура называе яе незаконнай і непатрэбнай.

Венесуэльцы пакутуюць ад недахопу харчавання, медыкаментаў і іншых прадметаў першай неабходнасці. Акрамя таго, у краіне назіраецца самы горшы ў свеце ўзровень інфляцыі. Тры мільёны чалавек (блізу 10 адсоткаў насельніцтва) ужо беглі з краіны.

Мадура, які карыстаецца падтрымкай Расеі і Кітая, даручыў узброеным сілам, якія па-ранейшаму знаходзяцца на яго баку, не дапускаць у Венесуэлу канвоі з гуманітарнай дапамогай.

Гуайдо заяўляе, што ў яго ёсць план па дастаўцы дапамогі ў краіну 23 лютага, і абяцае паведаміць падрабязнасці ў панядзелак.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках