29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Віцебску шараговец зламаў ключыцу, выконваючы загад сяржанта

24
У Віцебску шараговец зламаў ключыцу, выконваючы загад сяржанта
ФОТА: ГЕНАДЗЬ ЧАРКАС

22-гадовы сяржант такім чынам «спрабаваў паказаць сваю ўяўную перавагу».

Да 10 гадоў пазбаўлення волі пагражае былому камандзіру аддзялення 103-й гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады ў Віцебску. Старэйшага сяржанта Аляксея Раманенку абвінавачваюць у перавышэнні ўлады, звязаным з гвалтам. Ён загадаў малодшаму па званні зрабіць кулёк праз металічную агароджу, пры гэтым аднаго з іх ударыў нагой, а другі вайсковец падчас кулька зламаў ключыцу. Пра гэта tut.by паведаміла крыніца, інфармацыю пацвердзілі ў Мінабароны.

Які матыў быў у Аляксея Раманенкі, цяпер высвятляе следства. Крыніцы, знаёмыя з інцыдэнтам, паведамляюць, што 22-гадовы сяржант такім чынам «спрабаваў паказаць сваю ўяўную перавагу».

Першапачаткова пацярпеламу шарагоўцу быў выстаўлены дыягназ «звыклы вывіх», аднак пасля кансультацыі са спецыялістам у дакументах з'явіўся дыягназ «закрыты пералом ключыцы».

На пытанне, ці была спроба схаваць рэальны дыягназ, прэс-сакратар Мінабароны Уладзімір Макараў заявіў:

- Усё пакажа следства. З няўхільнай цвёрдасцю заяўляю, што ў войску будуць спыняцца любыя правапарушэнні. Калі віна будзе даведзеная, вайсковец будзе прыцягнуты да крымінальнай адказнасці.

2019 год аб'яўлены годам бяспечнай службы ў беларускім войску, асноўная задача - захаванне жыцця і здароўя вайскоўцаў.

- Хачу падкрэсліць, што гэтае правапарушэнне выяўленае ў мінулым годзе, - адзначыў Макараў. - Рана ці позна любое правапарушэнне ў нас будзе выяўленае.

Аляксей Раманенка служыў у 103-й гвардзейскай паветрана дэсантнай брыгадзе, пасля чаго ў траўні 2018 года з ім быў заключаны кантракт. А ўжо ў снежні адбыўся згаданы інцыдэнт. У студзені 2019-га Раманенка звольнены з вайсковай службы ў запас, у лютым у дачыненні да яго распачатая крымінальная справа паводле ч.2 арт. 455 КК. «Па службе характарызуецца станоўча, дысцыплінарных спагнанняў не мае», - адзначаецца ў характарыстыцы Раманенкі.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках