29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bloomberg: Мэркель баіцца жорсткіх захадаў з боку ЗША праз «Паўночную плынь-2»

3
Bloomberg: Мэркель баіцца жорсткіх захадаў з боку ЗША праз «Паўночную плынь-2»
ФОТА: ПРЭС-СЛУЖБА АДМІНІСТРАЦЫІ ПРЫМОРСКАГА КРАЮ РФ

«Паўночная плынь-2» выклікае незадаволенасць ЗША праз патэнцыйную пагрозу для эканомікі Украіны.

Суразмоўцы агенцтва Bloomberg у канцылярыі Ангелы Мэркель распавялі, што нямецкая лідарка заклапочана агрэсіўнай палітыкай ЗША ў дачыненні да газаправода «Паўночная плынь-2». Менавіта гэтым тлумачыцца яе размова на Мюнхенскай канферэнцыі аб бяспецы, паведамляе РБК.

У канцылярыі Мэркель адзначылі, што ўлады Нямеччыны асцерагаюцца жорсткіх захадаў з боку адміністрацыі Трампа, незадаволенай будаўніцтвам расейскага газаправода для паставак у Нямеччыну. Між іншым, Вашынгтон спрабуе справакаваць супярэчнасці паміж ФРГ і яе еўрапейскімі партнёрамі. Амерыканскія дыпламаты спадзяюцца ў гэтым пытанні на Францыю і Бэльгію.

Газаправод «Паўночная плынь-2» выклікае незадаволенасць Злучаных Штатаў праз патэнцыйную пагрозу для эканомікі Украіны. Цяпер плата за транзіт газу па ўкраінскай тэрыторыі складае блізу $2 млрд у год. Гадавы даход бюджэту Украіны ў 2017 годзе, паводле звестак CIA Factbook, складаў $29,82 млрд. Калі транзіт газу будзе накіраваны ў абыход рэспублікі, Кіеў страціць немалую частку нацыянальных даходаў. Акрамя таго, Вашынгтон, як і многія еўрапейскія палітыкі, заклапочаны ростам залежнасці ЕЗ ад расейскага газу.

Bloomberg, кажучы пра супрацоўніцтва ЗША з Парыжам і Брусэлем у пытанні «Паўночнай плыні-2», паказвае на звесткі газеты Süddeutsche Zeitung. 7 лютага яна паведаміла пра намер уладаў Францыі заблакаваць ініцыятыву Бэрліна, што патрабуе вызваліць праект расейскага газаправода ад агульных для ЕЗ абмежаванняў у газавай сферы.

13 лютага стала вядома, што Еўрапарламент і Рада Еўразвязу папярэдне ўзгаднілі папраўкі да Газавай дырэктывы ЕЗ. Згодна з імі, патрабаванні Трэцяга энэргапакета павінны распаўсюдзіцца на газаправоды, якія ідуць у ЕЗ з трэціх краін. Паводле гэтых правілаў, доступ да магутнасцяў газаправода павінны мець трэція асобы. Гэтыя нормы нясуць пагрозу для «Паўночнай плыні-2», бо з расейскага боку адзіным экспарцёрам газу па трубаправодзе з'яўляецца «Газпрам».

Бэрлін бароніць праект. Падчас выступу ў Мюнхене Мэркель падкрэсліла, што цалкам падзяляе пазіцыю Украіны ў канфлікце з Расеяй. Таксама яна пацвердзіла, што Еўропе патрэбная дыверсіфікацыя крыніц газу. Разам з тым канцлерка Нямеччыны звярнула ўвагу на тое, што «расейскі газ застанецца расейскім газам, якім бы шляхам ён да нас ні паступаў - праз Балтыйскае мора або праз Украіну».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках