25 красавiка 2024, Чацвер, 10:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Нафтан» зноў паспрабуе прадаць сваю раскошную рэзідэнцыю пад Масквой

5
«Нафтан» зноў паспрабуе прадаць сваю раскошную рэзідэнцыю пад Масквой
ФОТА З САЙТА INO.BY

Кошт знізіўся ўдвая.

Наваполацкі нафтаперапрацоўчы завод «Нафтан» ужо пяты год спрабуе прадаць сваю шыкоўную рэзідэнцыю ў Балашысе, за пяць кіламетраў ад Масквы. За гэты час пачатковы кошт упаў амаль удвая і цяпер складае блізу 2,47 мільёна даляраў без ПДВ. Вось як выглядае гэты комплекс і вось што там ёсць, піша tut.by.

Комплекс «Нафтана» у Балашысе называецца пансіянат «Салтыкоўка». Ён пабудаваны паводле індывідуальнага праекту на зямельным надзела 9 тысяч «квадратаў» і ўключае ў сябе шмат цікавага. Тут размешчаны трохпавярховы дом прыёмаў плошчай больш за дзве тысячы квадратных метраў, гасцявы дамок, будынак для абслугі, альтанка і пляцоўка для адпачынку.

Таксама ў «Салтыкоўцы» ёсць міні-сажалка, кацельня, уласная артэзіянская свідравіна глыбінёй 135 метраў, навес для двух аўто і адкрытая паркоўка на 10 аўтамабіляў. Натуральна, ёсць і ўсе камунікацыі.

Пансіянат агароджаны з усіх бакоў капітальнай двухметровай агароджай, па ўсім контуры устаноўленыя камеры відэаназірання. Аб'ект рэжымны, закрыты, ахоўваецца.

- Вельмі ціха, зелена, прыгожа. Гэтая прапанова ідэальная як для асабістага выкарыстання, так і для размяшчэння дома-прыёму кіраўнікоў карпарацый, кампаній, закрытага клуба, пансіянату, дому адпачынку і гэтак далей, - гаворыцца ў паведамленні аб продажы.

Праўда, ахвочых купіць гэта ўсё з 2015 года яшчэ не знайшлося. Але калі першапачаткова кошт складаў у пераліку на даляры 6,3 мільёна, то потым ён упаў да 4,4 мільёна.

Цяпер жа пачатковы кошт знізіўся яшчэ больш - да 164,7 млн расейскіх рублёў без ПДВ, што складае ўсяго 2,47 млн даляраў. З ПДВ ж выйдзе крыху менш за тры мільёны даляраў. Таргі пройдуць 28 лютага.

Адзначым, што рэзідэнцыя знаходзіцца ў бязвыплатным карыстанні ў пасольства Беларусі ў Расеі. У выпадку з'яўлення пераможцы аўкцыёну дамова падлягае скасаванню са згоды бакоў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках