16 чэрвеня 2019, Нядзеля, 16:52
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Польская дэлегацыя не паедзе ў Ерусалім на саміт V4 ды Ізраіля

ПРЭМ'ЕР МАТЭВУШ МАРАВЕЦКІ ПАДЧАС ПАЕЗДКІ ПА КРАІНЕ.
ФОТА: PAP/RADEK PIETRUSZKA

Саміт V4 Ізраіля і краін Вышаградскай групы не адбудзецца.

Польская дэлегацыя не будзе браць удзел у саміце краін Вышаградскай групы ды Ізраіля. Пра гэта паведаміў польскі прэм'ер Матэвуш Маравецкі, патлумачыўшы, што гэта рэакцыя Польшчы на словы міністра замежных спраў Ізраіля, які сказаў, што «палякі ўсмакталі антысемітызм з малаком маці», паведамляе «Радыё Польшча».

Пра тое, што прэм'ер Польшчы Матэвуш Маравецкі не будзе ўдзельнічаць у саміце дзяржаў Вышаградскай групы і Ізраіля, паведаміў 17 лютага Міхал Дворчык, кіраўнік Канцылярыі Старшыні Рады Міністраў. Кіраўнік польскага ўраду правёў гутарку праз тэлефон з прэм'ерам Ізраіля Беньямін Нетаньяху. Польскую дэлегацыю на саміце ў Ерусаліме павінен быў узначаліць міністр замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч.

Сёння раніцай прэм'ер Маравецкі сказаў, што Польшча чакае рэакцыі ізраільскага боку на «заганныя, недапушчальныя і расісцкія» словы кіраўніка дыпламатыі гэтай краіны. Рэакцыі з боку Ізраіля не было, таму ніхто з палякаў на саміт Вышаградскай групы ў Ерусалім не паедзе.

На прэс-канферэнцыі ў аўтобусе падчас сваёй паездкі па краіне прэм'ер нагадаў, што ў ізраільскім Яд ва-Шэме растуць тысячы дрэў у памяць праведнікаў сярод народаў свету.

«Мы (палякі) ратавалі габрэяў, і толькі дзякуючы палякам габрэі маглі быць выратаваныя. 7 тысяч дрэў праведнікаў у Яд ва-Шэме - гэта дрэвы палякаў. У гонар усіх палякаў, усёй Польшчы трэба пасадзіць вялікае дрэва праведнікаў за гераізм падчас Другой сусветнай вайны», - сказаў Матэвуш Маравцекі.

Як стала вядома, саміт V4 Ізраіля і краін Вышаградскай групы не адбудзецца.