28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Замежжа для беларусаў становіцца ўсё больш прывабным

4
Замежжа для беларусаў становіцца ўсё больш прывабным

Праблемы на рынку працы Беларусі развязваюцца не падвышэннем заробкаў, а выдаваннем недарэчных дэкрэтаў.

Польшча і Беларусь падпісалі дамову аб сацыяльным забеспячэнні, якая, на думку экспэртаў, вельмі выгадная нашым грамадзянам. Дакумент прадугледжвае, што беларусы, якія працуюць у Польшчы, і палякі, якія працуюць у Беларусі, змогуць карыстацца ўсімі правамі працоўных гэтых краін, піша «БелГазета».

Напрыклад, плаціць страхавыя ўнёскі ў той краіне, дзе працуюць, незалежна ад месца пражывання. Пенсію за стаж працы адпаведныя ўстановы будуць прызначаць паводле сваіх законаў, а выплачваць яе ў дзяржаве пражывання пенсіянера.

У каментары для сайта «Заўтра тваёй краіны» дырэктар даследаванняў варшаўскага аналітычнага цэнтра EAST Андрэй Елісееў выказаў здагадку, што цяпер паездкі на працу ў Польшчу стануць больш выгадныя у далёкай перспектыве, бо «пенсію і іншыя сацыяльныя выплаты згодна з дамовай пасля будзе налічваць і Польшча, а калі чалавек пераедзе ў Польшчу на сталае месца жыхарства, то зможа разлічваць на назапашаныя часткі пенсіі і ад Беларусі». Ён адзначыў, гэта будзе стымуляваць легальнае працаўладкаванне ў Польшчы, «бо дазволіць патэнцыйным мігрантам быць упэўненымі, што іх працоўны стаж у кожнай з краін выльецца ў налічэнне пенсіі».

Для тых жа, каму неахвота ехаць у Польшчу, як варыянт застаюцца краіны экс-СССР. І варыянт гэты таксама становіцца ўсё больш выгадны. Як паведаміў на мінулым тыдні партал Delfi.lt, 97% літоўскіх кампаній плануюць падвысіць заробкі супрацоўнікам і больш актыўна запрашаць людзей з-за мяжы ў сувязі з нястачай работнікаў. Падвышаць заробкі збіраюцца таксама ў Латвіі і Эстоніі. У Беларусі таксама не заўсёды проста знайсці работнікаў - асабліва там, дзе ім плацяць капейкі, але ў нас гэтую праблему чамусьці разглядаюць не павышэннем заробкаў, а выдаваннем недарэчных дэкрэтаў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках