28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вакарчук не выключае свайго ўдзелу ў парламенцкіх выбарах ва Украіне

Вакарчук не выключае свайго ўдзелу ў парламенцкіх выбарах ва Украіне
Святаслаў Вакарчук

Саліст гурта «Акіян Эльзы» адмовіўся называць людзей, якія ўваходзяць у ягоную каманду.

Музыка Святаслаў Вакарчук пракаментаваў магчымасць свайго ўдзелу ў парламенцкіх выбарах восенню 2019 года.

У інтэрв'ю Украінскай праўдзе Вакарчук не даў выразнага адказу што да сваіх планаў узяць удзел у выбарах, заявіўшы, што «гэтая опцыя таксама на стале».

Адказваючы на пытанне пра тое, хто з палітыкаў уваходзіць у ягоную каманду, ён сказаў, што цяпер не можа назваць усіх.

«Цяпер ідзе выбарчы працэс, я думаю, што гэта было б недарэчна і заўчасна. Але ў свой час я абавязкова ўсіх назаву», - сказаў музыка.

Раней Вакарчук заявіў, што не будзе ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах 2019 года.

Цягам доўгага часу ў Вакарчука як у патэнцыйнага кандыдата на пасаду ў прэзідэнты быў дастаткова высокі рэйтынг. Аднак ён ухіляўся ад шчырага адказу на пытанне аб удзеле ў выбарах.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках