25 красавiка 2024, Чацвер, 19:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віктар Шалкевіч: Заклад добрай формы - не енчыць

2
Віктар Шалкевіч: Заклад добрай формы - не енчыць
ВІКТАР ШАЛКЕВІЧ
ФОТА: ТАЦЦЯНА МАЦВЕЕВА

Вядомы бард распавёў аб сваіх жыццёвых прынцыпах.

«Я ўжо пісаў, што ўважаю актора, барда, спевака Віктара Шалкевіча за аднаго з самых дасціпных людзей Беларусі. Днямі пераканаўся ў гэтым яшчэ раз», - піша журналіст Аляксандр Тамковіч на сайце «Свободные новости».

У момант падрыхтоўкі інтэрв'ю заканчваўся краўдфандынг выдання кнігі пра жыццё Зінаіды Аляксандраўны Бандарэнка, і Шалкевіч адразу ж параіў: «Напішы: хто не ахвяруе на кнігу ўспамінаў Зіны, не патрапіць у царства нябеснае»... Яны пасмяяліся, а потым журналіст задаў сур'ёзныя пытанні.

- Мяркуецца, што для паспяховай сцэнічнай кар'еры лепш за ўсё жыць у Менску. Сталіца... Вы выбралі Гародню. Чаму?

- Асаблівага выбару ў мяне ў 1980 годзе не было. На размеркаванні ў БДТМІ мяне вельмі хацеў бачыць у Бабруйскім тэатры галоўны рэжысёр Франц Антонавіч Пуховіч, але я ўпрасіў тагачаснага дырэктара Гарадзенскага драматычнага тэатра Уладзіміра Андрэевіча Мішчанчука ўзяць мяне да сябе. За 112 км ад Гародні, у Поразаве, жылі мае бацькі. Я быў апошнім, малодшым сынам і хацеў быць бліжэй да іх.

- Вы перыядычна граеце ў спектаклях Купалаўскага тэатра. Наколькі мне вядома, аплата мізэрная. Гэта што - хобі?

- Удзельнічаць у спектаклях Мікалая Пінігіна - вялікі гонар. Тым больш, калі тваё імя і прозвішча стаяць у праграмцы побач з прозвішчамі Юльяна Тувіма і Мар'яна Хемара.

- Цяжка паверыць, што вам ужо 60 гадоў. Неяк вы мне казалі, што заклад добрай формы – не енчыць?

- Так, не енчыць. А яшчэ - піць ўсякія цікавыя адвары з зёлак і кары, не глядзець ТБ, асабліва грамадска-палітычныя праграмы, больш хадзіць па лесе і капацца ў зямлі, чытаць добрыя кнігі, адчуваць неўвядальную цікавасць да процілеглага полу, слухаць добрую музыку, верыць у святога Мікалая , часам выпіваць з сябрамі розныя добрыя напоі, радавацца кожнаму насенню сланечніку, што прабілася з зямлі, - рэцэптаў бясконцае мноства!

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках