23 красавiка 2024, aўторак, 12:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праціўнікі АКБ у Берасці падалі скаргу ў суд на чыноўнікаў

8
Праціўнікі АКБ у Берасці падалі скаргу ў суд на чыноўнікаў

Актывісты змагаюцца за права на мірны пратэст.

У суд Ленінскага раёна г. Берасця 18 лютага накіраваная скарга на адмову Берасцейскага райвыканкама ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы для правядзення мясцовага рэферэндуму. Пра гэта «Брестской газете» паведаміла кіраўніца ініцыятыўнай групы Ірына Сіліцкая.

Актывісты просяць суд прызнаць адмову ў рэгістрацыі незаконнай, неабгрунтаванай, парушэннем іх права непасрэдна браць удзел у вядзенні дзяржаўных спраў і патрабуюць абавязаць выканкам зарэгістраваць ініцыятыўную групу і пытанне, якое выносіцца на рэферэндум.

«Мы як грамадзяне проста хочам на сваёй зямлі самі прымаць пастановы аб жыццёва важных для нас пытаннях, раз ужо чыноўнікі, маючы ўсе неабходныя паўнамоцтвы, не жадаюць бараніцьь правы і інтарэсы людзей, а абараняюць бізнэс з небяспечнай вытворчасцю. Мы, жыхары, павінны самі разглядаць гэтае пытанне: быць ці не ў Берасцейскім раёне гэтаму шкоднаму для нашага здароўя свінцова-кіслотнаму прадпрыемству», - пракаментавала падачу скаргі Ірына Сіліцкая.

У скарзе гаворыцца, што паколькі жыхары іншых рэгіёнаў і адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак да грамадскага абмеркавання АУНА Берасцейскім райвыканкамам не прыцягваліся і ім пра гэта не паведамлялі, то, адпаведна, выканаўчым камітэтам ужо вызначанае кола асоб, інтарэсы якіх закранаюцца будаўніцтвам завода - да іх належаць толькі жыхары Берасцейскага раёна.

Нагадаем, праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага завода 21 снежня мінулага года падалі ў Берасцейскі райвыканкам заяву аб рэгістрацыі групы для правядзення мясцовага рэферэндуму ў Берасцейскім раёне. У ініцыятыўную групу ўвайшлі 32 жыхары Берасцейскага раёна. У заяве актывісты прасілі таксама зарэгістраваць пытанне, якое будзе выносіцца на мясцовы рэферэндум: «Забараніць усякую дзейнасць, звязаную з будаўніцтвам і эксплуатацыяй завода ў вытворчасці свінцова-кіслотных акумулятарных батарэй на тэрыторыі Берасцейскага раёна?». Да заявы прыкладаліся спіс ініцыятыўнай групы, спіс удзельнікаў сходу 16 снежня, заявы ад кожнага чальца ініцыятыўнай групы аб згодзе на ўдзел у яе працы.

Як раней пісалі журналісты, кампанія супраць з'яўлення ў СЭЗ «Брэст» акумулятарнага завода «АйПаўэр» разгарнулася ў Берасцейскім рэгіёне з пачатку 2018 года. Цягам усяго гэтага часу ініцыятыўная група берасцейцаў і жыхароў раёна, а таксама яе прыхільнікі ўвесь час кажуць пра шматлікія парушэнні на розных этапах рэалізацыі праекта. Прадстаўнікі завода, прыродаахоўных арганізацый і чыноўнікі запэўніваюць, што асцярогі марныя і парушэнняў няма.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках