19 красавiка 2024, Пятніца, 22:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трэнер Сасновіч: Ёсць разуменне і адчуванне, што мы на правільным шляху

Трэнер Сасновіч: Ёсць разуменне і адчуванне, што мы на правільным шляху
АЛЯКСАНДРА САСНОВІЧ

Аляксандр Ленючаў пракаментаваў гульню сваёй падапечнай.

Аляксандр Ленючаў, трэнер беларускай тэнісісткі Аляксандры Сасновіч, распавёў аб сваёй падапечнай, піша «Трибуна».

- Калі вы пачыналі працаваць з Аляксандрай, яна толькі ўвайшла ў сотню. Цяпер жа была ў топ-50. Адчулі розніцу?

- Вядома. Досвед у кожным выпадку набіраецца. Саша засвоіла думку, што яна тут, на высокім узроўні, і надоўга. Але, паўтаруся, у маім разуменні патэнцыял Сасновіч яшчэ нерэалізаваны, так што і другі этап супрацоўніцтва ўспрымаецца як пачатак шляху. Я бачу чалавека, які можа развівацца, прычым ва ўсіх кірунках.

- У канцы мінулага года мы пагутарылі з Аляксандрай, і яна адзначала, што хоча паспрабаваць у міжсезонне новую сістэму падрыхтоўкі. Наколькі ўдалося рэалізаваць задуманае?

- Ёсць разуменне і адчуванне, што мы на правільным шляху. Так, усё, што задумвалі, цалкам не атрымліваецца рэалізоўваць. Але кожны раз спрабуем дзейнічаць згодна з планам. У кожным выпадку, пра ўсё кажа вынік. У Сашы ўжо былі серыі з некалькіх добрых перамог, а гэта не выпадковасць.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках