18 чэрвеня 2019, aўторак, 13:08
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Матэвуш Маравецкі: Пяць выкананых абяцанняў - гэта новая якасць

МАТЭВУШ МАРАВЕЦКІ
ФОТА: NURPHOTO/GETTY IMAGES

Прэм'ер Польшчы падсумаваў рэалізацыю «Пяцёркі Маравецкага».

Зніжэнне ўнёскаў на сацыяльнае страхаванне (ZUS), зніжэнне падатку на прыбытак (CIT), праграмы «Даступнасць плюс», «Добры старт» і фонд будаўніцтва лакальных дарог - аб рэалізацыі гэтых абяцанняў казаў падчас тура па Польшчы прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі. Кіраўнік урада падчас падарожжа на аўтобусе з журналістамі, наведаў некалькі вёсак у Мазовіі, у Свентакшыскім ваяводстве і Малой Польшчы, паведамляе «Радыё Польшча».

«Па-першае, падатак на прыбытак для суб'ектаў малога і сярэдняга бізнэсу ў Польшчы, які раней складаў 19%, быў зніжаны на 9%. Унёскі на сацыяльнае страхаванне для малога бізнэсу таксама зніжаныя», - сказаў прэм'ер.

Таксама кіраўнік урада казаў пра 6 млрд злотых, прыблізна 1,5 млрд еўра, выданых у фонд будаўніцтва лакальных дарог.

Кошт праграмы «Даступнасць плюс» прэм'ер ацаніў на 23 млрд злотых, амаль 5,5 млрд еўра.

Наступным элементам праграмы «Пяцёрка Маравецкага» з'яўляецца ініцыятыва «Добры старт», у рамках якой бацькам або апекунам школьнікаў у пачатку навучальнага года выплачваецца дапамога сумай 300 злотых, блізу 70 еўраў.

«Пяць выкананых абяцанняў - гэта новая якасць», - адзначыў Маравецкі.

Нягледзячы на тое, што прэм'ер не ўжываў слова «кампанія», але неафіцыйна вядома, што ўчорашняя паездка ў трох ваяводствах стала ўступленнем перад запланаванай канвенцыяй кіроўнай партыяй «Права і справядлівасць».