24 чэрвеня 2019, панядзелак, 15:38
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Рафат Чубараў: Чакаем змяненняў у Канстытуцыю Украіны што да Крыму

2
РАФАТ ЧУБАРАЎ
ФОТА: CHARTER97.ORG/ІВАН МЯЖУЙ

Кіраўнік Меджліса крымска-татарскага народа заявіў, што рабочая група ўжо рыхтуе змены ў галоўны закон Украіны.

Ад прэзідэнта Пятра Парашэнкі чакаюць праекту змен у Канстытуцыю што да Крыму. Пра гэта заявіў кіраўнік Меджліса крымска-татарскага народа Рафат Чубараў падчас выступу ў парламенце, паведамляе карэспандэнт liga.net.

Чубараў паведаміў, што рабочая група ўжо распрацавала праект змяненняў у Канстытуцыю з нагоды статусу крымска-татарскай нацыянальнай аўтаноміі для Крыму. І ён разлічвае, што ўжо на наступным пленарным тыдні прэзідэнт унясе праект у парламент.

Чубараў падкрэсліў, што такія змены дадуць Украіне і яе міжнародным партнёрам новыя інструменты і механізмы для аднаўлення ўкраінскага суверэнітэту над Крымам. Ён упэўнены, што, як не можа быць бяспечнай і суверэннай Еўропы без Украіны, так не можа быць бяспечнай і суверэннай Украіны без Крыма.

Нагадаем, сёння ў Радзе праходзіць спецыяльнае паседжанне ў сувязі з пятай гадавінай агрэсіі РФ супраць Украіны.