28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што будзе з тарыфамі на электраэнэргію пасля ўводу БелАЭС

63
Што будзе з тарыфамі на электраэнэргію пасля ўводу БелАЭС
Фота: ТАСС

Увосень у строй павінен быць уведзены першы рэактар Астравецкай АЭС.

Увосень у строй павінен быць уведзены першы рэактар БелАЭС. Гэта знізіць сабекошт электраэнэргіі. Ці патаннее яна для шараговых грамадзян, піша myfin.by.

За святло беларусы плацяць амаль 100%

Напярэдадні Новага года ўрад анансаваў новыя тарыфы на электраэнэргію.

Калі раней за 150 кілават на месяц беларусы, у дамах якіх стаяць газавыя пліты, плацілі 21 рубель 50 капеек, то цяпер павінны аддаваць 26 рублёў 19 капеек. Тыя, хто гатуе на электрапліце, замест 18 рублёў 27 капеек перавядуць на рахунак энэргетыкаў 22 рублі 26 капеек.

Акрамя гэтага, пастановай Савета Міністраў ад 9 лютага 2019 года пад №81 была скасаваная дыферэнцыяваная плата за электрычную энэргію: з 1 сакавіка нарматыў 150 кілават касуецца для тых, хто зарэгістраваны і жыве па адным адрасе.

Чарговае падвышэнне тарыфаў прывяло да таго, што насельніцтва стала кампенсаваць амаль 100% кошту электраэнэргіі.

Ці знізіць тарыфы ўвод атамнай станцыі?

А можа ўвосень, пасля ўводу ў строй першага рэактара БелАЭС тарыфы для насельніцтва знізяцца?

«У эканамічнасці абсталявання мы займаем першае месца ў былым СССР. Прыход на рынак новых крыніц генерацыі, калі яны будуць развівацца ў роўных канкурэнтных варунках, дасць падставы для таго, каб тарыфы не раслі, а станавіліся ніжэйшымі. Мы прыкладаем усе намаганні ў гэтым кірунку», - заяўляла намесніца міністра энэргетыкі Вольга Пруднікава.

«Пасля будаўніцтва БелАЭС у нас будзе ў дастатковай колькасці айчыннай электраэнэргіі. Мы бачым, што зможам цалкам забяспечыць насельніцтва таннай электраэнэргіяй», - адзначаў намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Кухараў падчас рэспубліканскага семінара-нарады ў павышэнню эфектыўнасці будаўнічага комплексу.

З ягоных слоў, даступны кошт электраэнэргіі стане галоўным стымулам для яе максімальнага выкарыстання. Тым больш, што прынятая дзяржаўная праграма павелічэння спажывання электраэнэргіі насельніцтвам.

Напісаць каментар 63

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках