25 чэрвеня 2019, aўторак, 19:43
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Кіраўнік МЗС Літвы раскрытыкаваў «азоўскія санкцыі» ЕЗ

4
ЛІНАС ЛІНКЯВІЧУС

Лінас Лінкявічус заклікае ўзмацніць ціск на Расею.

Санкцыі супраць Расеі за Украіну «часам занадта нязначныя, часам занадта запозненыя».

Пра гэта літоўскі дыпламат заявіў у інтэрв'ю «Радіо Свобода» 18 лютага, калі стала вядома пра дасягненні палітычнага кансенсусу што да «азоўскага пакету» санкцый супраць грамадзян Расеі.

«Я хацеў бы хутчэй рэагаваць на гэта, бо інцыдэнт (захоп Расеяй украінскіх караблёў у Чорным моры ў лістападзе 2018 года. - Рэд.) адбыўся ў канцы лістапада. Мы былі б больш эфектыўнымі, калі б мы ўжывалі захады хутка, аператыўна і магутна», - указаў Лінкявічус.

Нагадаем, у ЕЗ дасягнулі палітычнага кансенсусу аб увядзенні персанальных санкцый у сувязі з нападам расейцаў на ўкраінскія судны паблізу Керчанскай пратокі ў лістападзе. Са слоў кіраўніцы дыпламатыі ЕЗ Федэрыкі Магерыні, афіцыйнае прызнанне нарматыўна-прававога санкцыйнага акта будзе фармалізаванае ў найбліжэйшыя дні.

Персанальныя санкцыі ЕЗ прадугледжваюць забарону на атрыманне віз і замарожванне актываў прыкладна для 8 чалавек, датычных да затрымання маракоў.