28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькасць стратных прадпрыемстваў у Менску павялічылася

14
Колькасць стратных прадпрыемстваў у Менску павялічылася

Стратных прадпрыемстваў стала на 10,9% больш.

Паводле падлікаў галоўнага статыстычнага ўпраўлення Менска, колькасць стратных арганізацый у сталіцы за мінулы год павялічылася на 10,9% у параўнанні з 2017 годам, з 238 да 264.

Іх удзельная вага сярод агульнай колькасці сталічных арганізацый таксама павялічылася - з 15,6% да 17,3%, паведамляе «Белсат».

Пры гэтым сумы чыстага прыбытку сталічных арганізацый склалі паводле вынікаў 2018 году 3,036 мільярдаў рублёў, што менш за паказнікі 2017 году на 26,3 %. Скараціліся і паказнікі прыбыткаў да падаткаабкладання – на 21,6 %, да адзнакі ў 4,077 мільярдаў рублёў. Пры гэтым паказнікі прыбытку ад рэалізацыі выраслі на 15,9 % – да 6,539 мільярдаў.

Рэнтабельнасць продажаў летась склала 9,4% супраць 9,3% у 2017 годзе, а рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі – 12,1%. Таксама выраслі і аб’ёмы выручкі ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, прац і паслуг арганізацыяў сталіцы ў бягучых коштах, якая склала 69,796 мільярдаў, што на 14,7 % больш чым у 2017 годзе.

Сума сабекошту рэалізаванай прадукцыі таксама павялічылася – на 14,5% да адзнакі ў 54,233 мільярдаў рублёў.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках