29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ распачаў расследаванне ў справе пра адмыванне расейскіх грошай у Danske Bank

5
ЕЗ распачаў расследаванне ў справе пра адмыванне расейскіх грошай у Danske Bank
ФОТА З САЙТА FXMAG.PL

Раней Danske Bank абвінавацілі ў адмыванні больш за 8 мільярдаў даляраў кліентаў з Расеі і краін СНД.

Кантралюючы орган Еўрапейскага звязу - Еўрапейская служба банкаўскага нагляду адкрыла расследаванне ў справе аб адмыванні расейскіх грошай у дацкім Danske Bank у дачыненні да кантралюючых органаў у Даніі і Эстоніі. Служба праверыць, ці выконваў дацкі Фінансавы нагляд і эстонская Фінансавая інспекцыя свае абавязанні ў рамках заканадаўства ЕЗ. Раней Danske Bank абвінавацілі ў адмыванні больш за 8 мільярдаў даляраў кліентаў з Расеі і краін СНД, паведамляе svoboda.org.

У ліпені 2018 года пракуратура Эстоніі абвясціла пра распачынанне крымінальнага расследавання ў дачыненні да эстонскага аддзялення Danske Bank, паведамляла агенцтва Reuters. Паводле версіі следства, з 2007 да 2015 года філіял удзельнічаў у адмыванні грошай на агульную суму больш як 8 млрд даляраў. У сувязі са скандалам у адстаўку сышоў кіраўнік Danske Bank Томас Борг.

У пачатку верасня 2018 года Financial Times са спасылкай на незалежнае расследаванне паведамляла, што ў 2013 годзе праз эстонскае падраздзяленне Danske Bank прайшла «ашаламляльная сума» - да 30 мільярдаў даляраў. У тым жа годзе стала вядома, што дацкія ўлады правяраюць угоды, здзейсненыя з 2007 да 2015 год на агульную суму 150 мільярдаў даляраў.

Сваё расследаванне ў дачыненні да эстонскага аддзялення Danske Bank вядуць улады ЗША. У ліпені 2018 года пазоў супраць банка падаў прадпрымальнік Уільям Браўдэр, які заявіў, што крэдытная арганізацыя была адным з асноўных каналаў вываду грошай з расейскага бюджэту ў ашуканскай схеме, якую раскрыў юрыст фонду Hermitage Capital Сяргей Магніцкі, які загінуў у маскоўскім СІЗ. У адмыванні грошай праз банк таксама западозрылі стрыечнага брата прэзідэнта Расеі - Ігара Пуціна.

19 лютага Danske Bank заявіў пра спыненне працы на расейскім рынку, а таксама ў Латвіі, Літве і Эстоніі. У Эстоніі банк зачыніцца на патрабаванне Фінансавай інспекцыі, у астатніх краінах - у рамках стратэгіі ў барацьбе з адмываннем грошай, цытуе РБК заяву крэдытнай арганізацыі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках