18 красавiка 2024, Чацвер, 9:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-палкоўнік ГРУ Квачкоў мае намер абараніць доктарскую пасля вызвалення

8
Экс-палкоўнік ГРУ Квачкоў мае намер абараніць доктарскую пасля вызвалення
Уладзімір Квачкоў

У 2013 годзе Квачкова прысудзілі да 13 гадоў за спробу арганізацыі ўзброенага бунту.

Пасля вызвалення экс-палкоўнік Галоўнага разведвальнага ўпраўлення (цяпер Галоўнае ўпраўленне Генштаба) Уладзімір Квачкоў плануе заняцца сваім здароўем і дапісаць дысертацыю. Пра гэта распавёў РБК ягоны адвакат Андрэй Віканаў.

«У яго ў планах спачатку заняцца сваім здароўем, а затым ён пяройдзе да заканчэння сваёй дысертацыі, у яго ў планах абараніць доктарскую», - сказаў ён. Са слоў Віканава, тэма доктарскай працы Квачкова звязана са спецаперацыямі вайсковых ведамстваў.

Раней 19 лютага стала вядома пра вызваленне Квачкова.

У 2005 годзе экс-палкоўніка арыштавалі праз падазрэнне ў замаху на Анатоля Чубайса, які ўзначальваў тады РАТ ЕЭС. У 2008 годзе Квачкова апраўдалі. У лютым 2013 года яго асудзілі на 13 гадоў калоніі строгага рэжыму, прызнаўшы вінаватым паводле трох артыкулаў КК: падрыхтоўка да арганізацыі ўзброенага бунту, садзейнічанне тэрарыстычнай дзейнасці і незаконнае захоўванне зброі.

Паводле звестак ФСБ, Квачкоў наведаў некалькі гарадоў, дзе вёў антыўрадавую прапаганду сярод вайскоўцаў у той час, калі з'яўляўся падазраваным у справе аб замаху на Чубайса і знаходзіўся пад падпіскай аб нявыездзе, пазней яму змякчылі прысуд да васьмі гадоў.

У пачатку лютага суд у Мардовіі змяніў прысуд экс-палкоўніку. Квачкова вызвалілі ад пакарання праз частковую дэкрыміналізацыю артыкула аб узбуджэнні нянавісці ці варожасці (ч. 1 арт. 282 КК). У жніўні 2017 г. экс-палкоўніка асудзілі на паўтара году калоніі строгага рэжыму за відэазварот з папраўчай установы, дзе ён адбываў пакаранне. Абвінавачванне сцвярджала, што ў звароце Квачкова змяшчаліся заклікі да гвалту ў дачыненні да прадстаўнікоў дзяржаўнай улады. Квачкоў віну не прызнаў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках