18 чэрвеня 2019, aўторак, 13:07
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

У нямецкіх кампаніях амаль паўтара мільёна адкрытых вакансій

10
ФОТА З САЙТА PULSTIME.COM

У заходняй частцы Нямеччыны свабодна больш за мільён працоўных месцаў, а на ўсходзе - 325 тысяч.

Колькасць адкрытых вакансій у нямецкіх кампаніях вырасла да рэкорднага ўзроўню. У чацвёртым квартале 2018 гадоў у Нямеччыне было свабодна блізу 1,46 мільёна працоўных месцаў, вынікае са звестак Інстытута даследаванняў рынку працы і кар'еры (IAB), апублікаваных у аўторак, 19 лютага. У параўнанні з трэцім кварталам іх колькасць вырасла на 221 тысячу, паведамляе DW.

Адкрытыя вакансіі прысутнічаюць «ва ўсіх сектарах эканомікі», падкрэслівае даследчык рынку працы Александэр Кубіс. Пры гэтым у заходніх рэгіёнах ФРГ свабодна значна больш працоўных месцаў, чым на ўсходзе краіны - 1,13 млн супраць 325 тысяч.

У сярэднім на сто афіцыйна працаўладкаваных у Нямеччыне прыходзіцца 3,5 вакансіі, вынікае са звестак IAB. Інстытут праводзіць падобныя даследаванні чатыры разы на год.