28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча і Літва створаць сумесную Раду міністраў абароны

Польшча і Літва створаць сумесную Раду міністраў абароны

Стварэнне Рады павінна павысіць бяспеку на Сувалкскім перашыйку.

Дарадца прэзідэнта Літвы Нярыюс Аляксеюнас паведаміў, што будзе створаная Рада міністраў абароны Польшчы і Літвы, паведамляе «Радио Польша».

Яна будзе збірацца не радзей за адзін раз на год і разглядаць пытанні абароны і бяспекі дзвюх краін. Будуць падпісаныя дзве дамовы паміж міністэрствамі абароны Польшчы і Літвы: пра абмен інфармацыяй маніторынгу паветранай прасторы і пра доўгатэрміновае супрацоўніцтва ў рамках NATO, што павысіць бяспеку на так званым Сувалкскім перашыйку - тэрыторыі дзвюх краін паміж Беларуссю і Расеяй.

Усе гэтыя дакументы будуць падпісаныя падчас візіту прэзідэнта Літвы Далі Грыбаўскайтэ ў Польшчу 21-22 лютага. Кіраўнік літоўскай дзяржавы сустрэнецца з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам, спікерам Сейма Марэкам Кухціньскім, спікерам Сената Станіславам Карчэўскім і прэм'ер-міністрам Матэвушам Маравецкім.

Літоўскі лідар таксама наведае Люблін, дзе базуецца польска-літоўска-ўкраінская вайсковая частка LITPOLUKRBRIG. У Люблін прыбудуць таксама прэзідэнты Польшчы і Украіны.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках