24 красавiка 2024, Серада, 20:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы працягваюць расці заробкі і занятасць

5
У Польшчы працягваюць расці заробкі і занятасць
ФОТА З САЙТА WYBORCZA.BIZ

Сярэдняя занятасць на польскіх прадпрыемствах вырасла на 2,9%, а заробак - на 7,5%.

У студзені сёлета, у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, сярэдняя занятасць на польскіх прадпрыемствах вырасла на 2,9%, а заробак - на 7,5%.

Пра гэта паведаміла Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Польшчы, паведамляе «Польское радио».

У студзені сярэдні заробак у кампаніях, дзе працуюць больш за 9 чалавек, складаў 4931 злотых (амаль 1140 еўраў). У такіх прадпрыемствах працавала амаль 6 млн 400 тысяч чалавек.

Урад Польшчы прыняў пастанову аб павышэнні з 1 студзеня 2019 мінімальнага заробку ў краіне, які цяпер складае 2250 злотых (блізу 522 еўраў).

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках