29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Справа MH17: Украіна абвясціла ў вышук афіцэра ГРУ

10
Справа MH17: Украіна абвясціла ў вышук афіцэра ГРУ
ФОТА: REUTERS

Расеец датычны да дастаўкі «Бука» на Данбас.

Служба бяспекі Украіны абвясціла ў вышук афіцэра Галоўнай разведвальнай управы РФ Алега Іваннікава, які з'яўляецца фігурантам у справе аб катастрофе пасажырскага Boeing рэйса МН17. Інфармацыя пра гэта занесеная ў базу звестак сайта Міністэрства ўнутраных спраў Украіны.

Іваннікава шукаюць з 21 студзеня 2019 года.

Яму інкрымінуюць злачынства паводле ч. 1 арт. 258-3 (стварэнне тэрарыстычнай арганізацыі, кіраўніцтва або ўдзел у ёй) і ч. 2 арт. 437 (вядзенне агрэсіўнай вайны) Крымінальнага кодэкса Украіны.

Фотаздымка Іваннікава ў базе звестак няма.

Boeing 777, што выконваў рэйс MH17 (Амстэрдам - Куала-Лумпур), пацярпеў катастрофу 17 ліпеня 2014 года блізу Тарэза Данецкай вобласці. Загінулі ўсе 298 чалавек, якія знаходзіліся на борце.

У расследаванні Bellingcat паказвалася, што афіцэр ГРУ Алег Іваннікаў (пазыўны Арыён) датычны да дастаўкі ва Украіну з Расеі «Бука», з якога збілі Boeing 777.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках