25 красавiка 2024, Чацвер, 4:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нямеччына ў лідарах у свеце паводле гандлёвага прафіцыту

Нямеччына ў лідарах у свеце паводле гандлёвага прафіцыту

Найбольшым попытам нямецкія тавары карысталіся ў краінах ЕЗ

Прафіцыт гандлёвага балансу Нямеччыны склаў 294 млрд даляраў (249 мільярдаў еўра), паведамляе dw.com.

Гэты вынік стаў найлепшым у свеце і перавысіў агульныя паказчыкі Японіі (173 млрд даляраў; 153 мільярды еўраў) і Расеі (116 млрд даляраў; 102 мільярдаў еўраў), якія занялі адпаведна другі і трэці радкі ў рэйтынгу.

Вынікі за 2018 год падвёў у аўторак, 19 лютага, мюнхенскі Інстытут эканамічных даследаванняў ifo.

У першай палове 2018 года найбольшым попытам нямецкія тавары карысталіся ў краінах еўразоны, іншых краінах ЕЗ, а таксама ў ЗША.

Акрамя таго, росту прафіцыту спрыялі даходы ад размешчаных за мяжой капіталаў. Экспэрты адзначаюць, што Нямеччына паводле гэтага паказчыка апярэджвае іншыя краіны ўжо трэці год запар.

У той жа час, як адзначаюць экспэрты, у параўнанні з паказчыкамі за папярэднія гады цяперашнія лічбы прадэманстравалі пэўнае зніжэнне. Так, калі прафіцыт за 2018-ы год быў на ўзроўні 7,4 адсотка ВУП, то ў 2017-м ён падымаўся да адзнакі 7,9 адсотка, у 2016-м - да 8,5 адсотка. Чатыры ж гады таму дзель ад ВУП была максімальнай - 8,9 адсотка.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках