29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыццём у Літве задаволеныя ўсё больш жыхароў краіны

2
Жыццём у Літве задаволеныя ўсё больш жыхароў краіны
ФОТА: CHARTER97.ORG/ІВАН МЯЖУЙ

У Літве павялічваецца колькасць жыхароў, якія радуюцца паляпшэнню жыцця ў краіне.

За год колькасць такіх жыхароў павялічылася на 3%. Адпаведна знізілася колькасць жыхароў, якія незадаволеныя становішчам у Літве, піша delfi.lt.

У студзені 4 з 10 (40%) удзельнікаў апытання сказалі, што, на іх думку, апошнім часам справы ў Літве паляпшаюцца.

Са звестак праведзеных апытанняў, паслядоўна расце колькасць жыхароў, якія мяркуюць, што справы ў Літве паляпшаюцца.

Апытанне было праведзена з 23 студзеня да 3 лютага. Яго вынікі паказалі, што ў параўнанні са звесткамі апытання, праведзенага год таму (у лютым 2018 году), колькасць незадаволеных становішчам у краіне скарацілася на 5%. Год таму 37% меркавалі, што сітуацыя паляпшаецца, а 55% - што пагаршаецца.

Апытанне было праведзена на замову інфармацыйнага агенцтва ELTA кампаніяй Baltijos tyrimai.

Становішчам у краіне былі больш задаволеныя маладыя жыхары (да 30 гадоў, 55%), жыхары буйных гарадоў (45%), рэспандэнты з вышэйшай адукацыяй (47%), навучэнцы, моладзь (58%), спецыялісты і службоўцы (45%), рэспандэнты правых поглядаў (54%).

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках