20 красавiка 2024, Субота, 2:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міліцыянта, які збіў жанчыну, адправілі кіраваць культурай у Гародню

29
Міліцыянта, які збіў жанчыну, адправілі кіраваць культурай у Гародню
УЛАДЗІМІР САЦЮК

Гарадзенскі гарадскі цэнтр культуры ўзначаліў былы намеснік начальніка УУС.

Яшчэ нядаўна Уладзімір Сацюк працаваў намеснікам начальніка УУС Гарадзенскага аблвыканкама - начальнікам міліцыі грамадскай бяспекі. У 2018 годзе пайшоў у адстаўку з прычыны выслугі гадоў, а цяпер стала вядома, што Сацюк атрымае новую пасаду - кіраўніка Гарадзенскага гарадскога цэнтра культуры, паведамляе Hrodna.life.

20 лютага гэту інфармацыю пацвердзіў тэлеканал «Гродна плюс».

Нагадаем, 26 кастрычніка 2017 года Уладзімір Сацюк збіў на ўласным аўто жыхарку Бярозаўкі Лідскага раёна. У афіцыйных паведамленнях гэтая інфармацыя з'явілася толькі праз 5 дзён. Наезд адбыўся ў цёмны час дня ва ўмовах дажджу. Пасля наезду кіроўца надаў пацярпелай першую дапамогу, выклікаў хуткую і ДАІ. Жанчына з пераломам нагі была шпіталізаваная. Тады была распачатая крымінальная справа, але ў выніку палкоўніку не было выстаўленае абвінавачванне, ён працягнуў працаваць на сваёй пасадзе да адстаўкі.

У гарадзенскім УУС пра Уладзіміра Сацюка ў 2017 годзе адклікаліся вельмі станоўча: «Інтэлігентны, выхаваны, ён сам вельмі перажывае праз тое, што здарылася, - казалі калегі палкоўніка. - Ад ДТЗ ніхто не застрахаваны. Не дай божа, вядома, але з кожным кіроўцам такое можа здарыцца».

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках