29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У пасланні Федэральнаму сходу Пуцін пагражаў Вашынгтону «новай зброяй»

38
У пасланні Федэральнаму сходу Пуцін пагражаў Вашынгтону «новай зброяй»
Фота: Andrey Rudakov/Bloomberg

Расейскі дыктатар заявіў аб нанясенні ракетнага ўдару па «цэнтру прыняцця пастаноў».

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін заявіў 20 лютага падчас штогадовага паслання Федэральнаму сходу РФ, што Расея дасць «асіметрычны адказ» у выпадку размяшчэння ракет ЗША ў Еўропе, паведамляе gordonua.com.

«Расея не мае намеру першай размяшчаць такія ракеты ў Еўропе. Але калі яны будуць зробленыя і пастаўленыя на еўрапейскі кантынент, а ЗША такія планы маюць, ва ўсякім разе, мы не чулі зняпраўджвання, то гэта значна абвострыць сітуацыю ў сферы міжнароднай бяспекі, створыць для Расеі сур'ёзныя пагрозы», - заявіў Пуцін.

З ягоных слоў, у некаторых з гэтых ракет ЗША «час лёту да Масквы можа скласці да 10-12 хвілін».

«У такім выпадку мы будзем вымушаныя прадугледзець і захады ў адказ, і асіметрычныя дзеянні... Скажу ўжо сёння проста і адкрыта, каб ніхто нас ні ў чым потым не папракаў, каб усім было загадзя зразумела... Расея будзе вымушаная стварыць і разгарнуць тыпы ўзбраенняў, якія могуць быць выкарыстаныя не толькі ў дачыненні да тых тэрыторый, з якіх для нас будзе зыходзіць адпаведная наўпроставая пагроза, але і ў дачыненні да тых тэрыторый, дзе знаходзяцца цэнтры прыняцця пастаноў для ўжывання комплексаў, якія пагражаюць нам», - заявіў Пуцін.

З ягоных слоў, гэтыя расейскія ўзбраенні ў часе лёту да цэнтраў кіравання ў ЗША будуць супастаўныя з тымі, якія могуць пагражаць Маскве.

«Рэалізуем гэтыя планы неадкладна, як толькі адпаведныя пагрозы для нас стануць рэальнымі», - дадаў Пуцін.

Пасля з'яўлення на ўзбраенні расейскага войска крылатай ракеты 9М729 ЗША абвясцілі пра намер прыпыніць выкананне падпісанай у 1987 годзе паміж СССР і ЗША Дамовы аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасці. Пагадненне забараняла бакам вытворчасць балістычных і крылатых ядзерных ракет наземнага базавання далёкасцю ад 500 км да 5,5 тысячы км, іх выпрабаванне і разгортванне. Паводле інфармацыі амерыканцаў, 9М729 выпрабоўвалася на далёкасць больш за 500 км.

4 снежня 2018 года дзяржсакратар ЗША Майк Пампэа заклікаў Расею цягам 60 дзён вярнуцца да выканання абавязацельстваў у рамках дамовы.

У Крамлі заяўлялі, што выхад ЗША з Дамовы аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасці можа прывесці да парушэння стратэгічнага балансу ў свеце.

1 лютага 2019 года Пампэа анансаваў выхад ЗША з ДРСМД. Пастанова ўвойдзе ў дзеянне праз шэсць месяцаў, калі за гэты час РФ не знішчыць крылатыя ракеты 9М729 і не вернецца да выканання ўмоў дамовы.

2 лютага міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў сказаў прэзідэнту Расеі Уладзіміру Пуціну, што ЗША парушаюць ДРСМД з 1999 года. Пасля гэтага Пуцін заявіў, што ў адказ на выхад ЗША з ДРСМД выходзіць Расея.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках