29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Кіеве з'явіцца сквер імя Паўла Шарамета

3
У Кіеве з'явіцца сквер імя Паўла Шарамета
ПАВЕЛ ШАРАМЕТ

Пастанову прыняла Кіеўская камісія ў пытаннях перайменавання.

У Шаўчэнкаўскі раёне Кіева на скрыжаванні вуліц Рэйтарскай і Стралецкай зямельнаму надзелу прысвоены статус сквера імя журналіста Паўла Шарамета, які быў забіты ў тэракце ў Кіеве. Адпаведную пастанову прыняла Кіеўская камісія ў пытаннях найменняў, паведамляе Управа экалогіі і прыродных рэсурсаў КГГА.

«Гэтую прапанову падтрымаў калектыў газеты «Украинская правда». Яна абмяркоўвалася з прадстаўнікамі спецыяльнай маніторынгавай місіі АБСЕ», - гаворыцца ў паведамленні.

Акрамя таго, у Кіеве з'явяцца яшчэ два новыя скверы: Мюнхенскі, у гонар 30-годдзя сувязяў Мюнхена і Кіева - на скрыжаванні вуліц Заалагічнай і Дзегцяроўскай; імя Мусліма Магамаева, на запыт пасольства Азербайджана ва Украіне - на скрыжаванні вуліцы Сечавых Стральцоў і праспекта Вячаслава Чарнавола.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках