20 красавiка 2024, Субота, 4:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Судаленка: Назвалі «дармаедамі» паўмільёна чалавек і парушаюць Канстытуцыю

8
Леанід Судаленка: Назвалі «дармаедамі» паўмільёна чалавек і парушаюць Канстытуцыю
ЛЕАНІД СУДАЛЕНКА
ФОТА: «РАДЫЁ СВАБОДА»

Юрыст прафзвязу РЭП мае намер ісці далей у барацьбе з незаконным дэкрэтам.

Жыхарка Гомеля Марыя Тарасенка, якую камісія занесла ў спіс «не занятых у эканоміцы», распавяла «Салідарнасці» пра тое, чым скончылася яе спроба звярнуцца ў суд:

- Мне патэлефанавала сакратарка суда і сказала, што суддзя N адмаўляецца разглядаць маю справу. Ніякіх фармулёвак: з якой прычыны мне адмоўлена - не паведамілі. Сказалі толькі прыехаць у суд і забраць заяву.

Са слоў Марыі, яна не выключала такі варыянт развіцця падзей, але ўсё ж спадзявалася, што суд возьмецца разглядаць яе заяву.

Суразмоўца паведаміла, што пасля публікацый у прэсе яе гісторыі, ёй больш не тэлефанавалі ні з ЖЭУ, ні з камісіі. Прыйшлі толькі два лісты - з выканкама і адміністрацыі Чыгуначнага раёна Гомеля, у якіх выкладалася сутнасць нарматыўных актаў, што тычацца незанятых у эканоміцы. І прыпіска пра магчымасць звярнуцца ў суд у выпадку нязгоды.

- Вось мы і звярнуліся. Але суд не захацеў, - распавяла Марыя, якая цяпер чакае пастановы суда, каб даведацца прычыну адмовы, а таксама рыхтуецца аспрэчыць пастанову суддзі.

«Права на абскарджанне ў судзе закладзенае ў Канстытуцыі»

- Гэта няслушная пастанова. Калі суд хоча адмовіць у разглядзе справы, ён павінен вынесці вызначэнне. Пакуль жа мы бачым беззаконне з боку сакратарыята суда, - пракаментаваў «Салідарнасці» сітуацыю юрыст прафзвязу РЭП Леанід Судаленка.

Ён не выключае, што суд прызнае справу Тарасенкі непадведамаснай:

- Дэкрэт №3 не прадугледжвае абскарджанне грамадзянамі пастановы так званых дармаедскіх камісій. Але мы маем намер ісці далей. І калі суд вынесе менавіта такое вызначэнне, мы абскардзім яго. Бо тады перад намі будзе такая сітуацыя: улады стварылі камісіі, унеслі супраць волі грамадзян у спісы незанятых у эканоміцы паўмільёна чалавек і пры гэтым забараняюць скардзіцца. Але ж права на абскарджанне ў судзе закладзенае ў Канстытуцыі.

Са слоў Судаленкі, суд абавязаны разгледзець заяву грамадзяніна, нават калі яна абсурдная:

- Напрыклад, я папрашу суд адправіць мяне ў космас. Мяне, вядома, замест космасу могуць адправіць у псіхіятрычную лякарню. Але пры гэтым суд спачатку павінен будзе разгледзець маю заяву па сутнасці. А ў нашым выпадку суд нават не пачаў справу. Мы будзем дамагацца адваротнага.

Юрыст РЭП мяркуе, што ўлады зрабілі пэўныя высновы з гісторыі антыдармаедскіх пратэстаў у Гомелі вясной 2017 года:

- Тады яны распачалі справу Аляксандра Сямёнава, а цяпер вось не распачынаюць. Само дзеянне абноўленага дэкрэта расцягнутае ў часе - цяпер падвысяць расцэнкі на падагрэў вады, на газ - толькі з восені. Улады манітораць сітуацыю.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках