19 красавiка 2024, Пятніца, 17:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусаў, якія прыязджаюць у РФ больш чым на месяц, абавяжуць праходзіць дактыласкапію

18
Беларусаў, якія прыязджаюць у РФ больш чым на месяц, абавяжуць праходзіць дактыласкапію

Закон запрацуе ўжо сёлета.

«Кожнае трэцяе злачынства ў расейскай сталіцы ўчыняецца грамадзянамі Арменіі, Беларусі, Казахстана або Кыргызстана. Аднак, менавіта выхадцы з гэтых краін не праходзяць дактыласкапію, што з'яўляецца абавязковым для працоўных мігрантаў з іншых краін», - распавёў начальнік Галоўнай управы МУС РФ Масквы Алег Баранаў.

Як паведамляе tut.by са спасылкай на ТАСС, Баранаў заявіў, што ён падтрымлівае ініцыятыву МУС у правядзенні абавязковай дактыласкапіі для ўсіх замежнікаў, хто ўязджае на тэрыторыю Расеі.

«Хачу звярнуцца з прапановай падтрымаць заканадаўчую ініцыятыву, якая прапрацоўваецца на сёння МУС РФ, у абавязковым дактыласкапіяванні ўсіх замежных грамадзян, якія ўязджаюць у РФ», - сказаў ён падчас выступу ў сераду на пасяджэнні Маскоўскай гарадской думы.

Плануецца, што закон запрацуе з 1 ліпеня 2019 года. Законапраектам прадугледжваецца, што іншаземец, які заехаў у Расею ў бязвізавым парадку, абавязаны цягам сямі рабочых дзён пасля заканчэння 30 дзён з дня ўезду ў РФ паведаміць МУС аб сваім часовым знаходжанні ў краіне і прайсці абавязковую дактыласкапію і фатаграфаванне.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках