16 красавiка 2024, aўторак, 11:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амбасадары ЕЗ узгаднілі падаўжэнне індывідуальных санкцый супраць Расеі

1
Амбасадары ЕЗ узгаднілі падаўжэнне індывідуальных санкцый супраць Расеі

Санкцыі падоўжылі на паўгода.

Амбасадары краін Еўразвязу прынялі пастанову аб падаўжэнні санкцый супраць фізічных асоб і кампаній за агрэсію Расеі супраць Украіны яшчэ на шэсць месяцаў, паведамляе «Европейская правда».

Амбасадары ЕЗ наважылі прадоўжыць замарожванне актываў і забарону на атрыманне віз для 163 чалавек і 44 суб'ектаў, адказных за падрыў тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны. Афіцыйна гэта будзе падоўжанае ў пачатку сакавіка. Яшчэ 8 чалавек дададуць пазней за Азоўскае мора.

Амбасадар Украіны ў ЕЗ Мікалай Тачыцкі назваў гэты крок сімвалічным у 5-ю гадавіну пачатку агрэсіі Расеі супраць Украіны.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках