19 красавiка 2024, Пятніца, 15:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Нягледзячы на пяць прафесій, мне адмовілі 128 арганізацый»

15
«Нягледзячы на пяць прафесій, мне адмовілі 128 арганізацый»
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Чаму ў Беларусі былым зняволеным цяжка вярнуцца да нармальнага жыцця.

У рэдакцыю cайта Сharter97.org прыйшоў ліст, у якім аўтар расказаў, як цяжка былым зняволеным вярнуцца да нармальнага жыцця.

«Мяне клічуць Станіслаў Цыбінскі, я сірата. Пасля выхаду з папраўчай калоніі г. Магілёва ў снежні 2017 года я патрапіў у бязвыхадную сітуацыю - без жылля і працы, не было грошай нават на ежу. Звяртаўся ва ўсе інстанцыі, у тым ліку рэлігійныя, мне ўсюды адмовілі. Жыў на вакзале больш за два месяцы. Пасля зарэгістраваўся як беспрацоўны, але, нягледзячы на пяць прафесій, пацверджаныя дыпломамі, мне адмовілі 128 арганізацый.

Звяртаўся нават у адміністрацыю Лукашэнкі. Яна накіравала мяне ў цэнтр сацыяльнай абароны, дзе павінны былі дапамагчы з жыллём і працай, але мне і там адмовілі, спасылаючыся, што няма месцаў і магчымасці дапамагчы. «Пачакайце і пацярпіце», - такі быў адказ. А тым часам на вуліцы холадна і зіма, ды і есці хочацца, а грошай няма, бацькоў няма, працы таксама няма. А мне прапануюць пацярпець.

Цяпер я разумею, чаму ў нас у Беларусі шмат былых зняволеных зноў учыняюць злачынствы. Бо такія як мы, што першы раз спатыкнуліся, не патрэбныя ні грамадству, ні дзяржаве. Нас выкінулі за борт у гэтым жыцці і завочна на нас паставілі крыж.

Я не здаўся, цудам прайшоў гэты складаны шлях і нарэшце знайшоў працу.

Мая парада: асуджаным трэба загадзя планаваць свой выхад. Апынуўшыся на волі, яны губляюцца ў гэтым новым жыцці, сутыкаюцца з праблемамі, якія яны адвыклі развязваць. Часта адзіны для іх спосаб выжыць - красці пакуль не затрымае міліцыя. І шмат каму так прасцей. Убачыўшы, што дапамогі няма, што грамадства іх не разумее і не прымае, многія былыя асуджаныя зміраюцца з тым, што турма доля іхняя. Толькі нямногія здольныя вырвацца з гэтага бясконцага бегу па колу...

Буду ўдзячны, калі паставіце спасылку на нашу групу. Яна пачала развівацца, ужо сабраныя рэчы: адзенне, абутак прадметы першай неабходнасці, прадукты. Кожны, хто звернецца, атрымае бясплатную дапамогу», - напісаў Станіслаў Цыбінскі.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках