16 красавiка 2024, aўторак, 19:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бізнэсмэн Кныровіч піша ў калоніі дапаможнік пра сацыяльную адаптацыю асуджаных

1
Бізнэсмэн Кныровіч піша ў калоніі дапаможнік пра сацыяльную адаптацыю асуджаных
АЛЯКСАНДР КНЫРОВІЧ
ФОТА: ONLINER.BY

Прадпрымальнік шукае памочніка-валанцёра, які разбіраецца ў рэаліях беларускага рынку працы.

Прадпрымальнік Аляксандр Кныровіч, які адбывае турэмны тэрмін паводле карупцыйных злачынстваў, пачаў працу над дапаможнікам пра сацыяльную адаптацыю асуджаных пасля адбыцця пакарання.

Пра гэта паведаміў у сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» Аляксандр Патуцін, адны з папулярызатараў прадпрымальніцкага руху ў Беларусі, ён лістуецца з вядомым зняволеным.

Патуцін паведаміў, што Кныровіч шукае памочніка-валанцёра, які разбіраецца ў рэаліях беларускага рынку працы. За адзін дзень у «каманду Кныровіча» набралі чатырох валанцёраў. У каментарах да паста напісалі, што ў суботы Аляксандр праводзіць трэнінгі датычна бізнэсу.

Кныровіч атрымаў вядомасць як адзін з першых бізнэс-анёлаў і экспертаў у сферы развіцця бізнэсу. У 2018 годзе ён паўстаў перад судом. Яму ставіліся ў віну даванне хабару службовым асобам дзяржаўных кампаній за спрыяльнае развязанне пытанняў дэбіторскай запазычанасці і падпісання новых кантрактаў, а таксама падатковыя парушэнні.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках